wd wp Пошук:

Міхал Ігнатавіч Балінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балінскі. Міхал Ігнатавіч Балі́нскі (псеўданім: Auszlawis; 14.8.1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага павета — 22.12.1863, Вільня) — гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар. Магістр філасофіі (1818)[5].

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1818). Вывучаў літаратуру і гісторыю ў І. Лялевеля і права ў І. Даніловіча. У 18161822 і 18291830 гг. супрацоўнік часопіса «Dziennik Wileński». З 1818 г. разам з І. Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński». Належаў да Таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газеты «Wiadomości brukowe». У 1818—1822 гг. сакратар Віленскага друкарскага таварыства. У 1831 г. арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830-31. З 1836 года жыў у Варшаве, працаваў ва ўстановах асветы, займаўся навукай. У 1841 г. ініцыятар стварэння і адзін з рэдактараў навукова-літаратурнага часопіса «Biblioteka Warszawska». З 1847 г. канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні, займаўся даследаваннем мясцовых археалагічных помнікаў. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). У 1855—1862 гг. віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі[5], з 1856 г. член Рускага геаграфічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, пра Вільню і Віленскі ўніверсітэт. Супольна з Т. Ліпінскім выдаў працу «Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym…» (t. 1-3, 1843-46; 2-е выданне: t. 1-4, 1885-86), трэці том якой, падрыхтаваны Балінскім, прысвечаны населеным пунктам Беларусі. Упершыню даў апісанне старажытнасцей Лоска (Валожынскі раён), Ружан (Пружанскі раён), Смаргоні, Быхава, Пінска, Слуцка, Гродна і інш., рэшткаў замка на возеры Мястра, датаваў час закладкі Ніжняга замка ў Полацку[5].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Michał Baliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 30 снежня 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 22 мая 2021.
  5. 1 2 3 Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 83. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бяльскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Літве
Катэгорыя·Шубраўцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1794 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе