wd wp Пошук:

Ян Непамуцэн Касакоўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касакоўскі. Ян Непамуцэн Касако́ўскі[2] (польск.: Jan Nepomucen Kossakowski; 16 мая 1755, Голча Кракаўскага ваяводства — 26 жніўня 1808[3]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі (з 9 жніўня 1798).

Біяграфія

Я. Касакоўскі. Караль Рыпінскі, XIX ст.

З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон», сын Антонія, кашталяна інфлянцкага, і Элеаноры са Страшэвічаў.

Навучаўся ў піярскіх калегіумах у Пётркаве і Варшаве, у Рыме. Падарожнічаў па Францыі і Англіі.

Святар з 1787 года, член віленскага капітула з 1788 года, каад’ютар інфлянцкага біскупа і член Адукацыйнай камісіі з 1793 год.

Тытулярны біскуп ларыменскі і біскуп інфлянцкі з 1794 года. У 1795 годзе шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны II пра далучэнне Віленскай дыяцэзіі да Інфлянцкай (сядзіба ў Вільні). Пасля аднаўлення Віленскай дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі з 9 жніўня 1798 года.

Шмат зрабіў для развіцця адукацыі і дабрачыннасці ў краі.

Аўтар казанняў, прац па гісторыі літаратуры, дыярыуша, перакладаў з французскай мовы[4].

Зноскі

  1. 1 2 Jan Nepomucen Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Таксама Ян Непамук Касакоўскі — Крыніца: Ігар Ганчарук. Становішча і арганізацыйная структура рымска-каталіцкага касцёла на беларускіх землях у складзе Расійскай імперыі (1772—1830 г.) Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Гістарычны Альманах». Том 6, 2002.
  3. ЭнцВКЛ, 2005, с. 69
  4. ЭнцВКЛ, 2005, с. 70

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1808 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Біскупы інфлянцкія
Катэгорыя·Вільнюская архідыяцэзія
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Касакоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1755 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Касакоўскія