wd wp Пошук:

Казімір Букраба

Казімір Букраба (польск.: Kazimierz Bukraba; 23 лістапада 1885, Гродна — 6 мая 1946, Лодзь) — біскуп пінскі.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лістапада 1885 года ў Гродне. 2 лістапада 1909 года быў пасвечаны ў святары ў Кракаве[1]. У розны час служыў у Мінску, Пінску, Навагрудку і Брэсце. Падчас Другой Сусветнай вайны некалькі разоў апыняўся ў турме.

10 ліпеня 1932 года стаў біскупам пінскім, пасвечаны 21 ліпеня ў Вільні архібіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. З-за ваенных дзеянняў і змянення межаў быў вымушаны пакінуць сталіцу дыяцэзіі, з 1939 года жыў у Львове, з 1942 — у Варшаве. У 1944 годзе пераехаў у Лодзь, дзе жыў да смерці.

Памёр 6 мая 1946 года.

Зноскі

  1. Паводле іншых даных у Вільні

Спасылкі

Папярэднік:
Зыгмунт Лазінскі
Біскуп пінскі
10 ліпеня 19326 мая 1946
Пераемнік:
Антоній Дзям'янка
Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Гродне
Пахаваныя ў Драгічыне (Польшча)
Памерлі 6 мая
Нарадзіліся 23 лістапада
Памерлі ў Лодзі
Біскупы пінскія
Памерлі 7 мая
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Асобы
Нарадзіліся ў 1885 годзе
Памерлі ў 1946 годзе