wd wp Пошук:

Дзмітрый Яўгенавіч Ліхтаровіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліхтаровіч. Дзмітрый Ліхтаровіч (нар. 1 сакавіка 1978, Магілёў) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. На працягу 14 гадоў выступаў за футбольны клуб БАТЭ, з 2009 па 2015 гады быў яго капітанам. З’яўляецца 12-разовым чэмпіёнам Беларусі. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера БАТЭ.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро-Трансмаш», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе. У 2001 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, за які бесперапынна гуляў на працягу 14 гадоў. У 2009 годзе стаў капітанам каманды. 1 кастрычніка 2009 года забіў першы ў гісторыі гол беларускіх клубаў у групавым этапе Лігі Еўропы (у браму «Эвертана»).

Пачынаючы з 2011 года стаў радзей з’яўляцца на полі, вельмі рэдка праводзіў усе 90 хвілін. Тым не менш, працягваў быць капітанам. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3], а ў студзені 2015 года стала вядома, што Дзмітрый застанецца ў камандзе і ў сезоне 2015[4].

У студзені 2016 года Ліхтаровіч прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[5].

З’яўляецца дванаццаціразовым чэмпіёнам Беларусі — рэкордная колькасць чэмпіёнскіх тытулаў.

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2007 годзе згуляў у таварыскім матчы нацыянальнай зборнай Беларусі супраць зборнай Ірана.

Трэнерская

Неўзабаве пасля завяршэння кар’еры быў прызначаны асістэнтам галоўнага трэнера дубліруючага склада БАТЭ Ігара Чумачэнкі[6], працаваў у дублі на працягу чатырох гадоў. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кірыла Альшэўскага ў асноўнай камандзе барысаўчан[7].

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmitri Likhtarovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Likhtarovich // FBref.com
  3. Дмитрий Лихтарович продлил контракт с БАТЭ
  4. Дмитрий Лихтарович продлил соглашение с БАТЭ
  5. Дмитрий Лихтарович завершил игровую карьеру
  6. Чумаченко возглавил дубль БАТЭ, Лихтарович стал ассистентом
  7. Альшевский назвал имена специалистов, которые войдут в тренерский штаб БАТЭ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы