wd wp Пошук:

Дзмітрый Уладзіміравіч Гомза

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Гомза (нар. 3 мая 1987, Баранавічы) — беларускі футбаліст, нападнік бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

Выхаванец баранавіцкага футбола, спачатку гуляў у клубах ніжэйшых ліг. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам «Белтрансгаза» ў Другой лізе.

У пачатку 2012 года перайшоў у «Гомель», за які не згуляў ніводнага матча ў аснове (тым не менш стаў пераможцам Суперкубка Беларусі 2012) і хутка быў аддадзены ў арэнду «Віцебску». У «Віцебску» стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2012.

Пасля сезона 2012 пакінуў гомельскі клуб і ў лютым 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У жодзінскім клубе, аднак, не замацаваўся і ў ліпені 2013 года стаў іграком «Гарадзеі», дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2014 года пакінуў «Гарадзею»[3] і ў лютым падпісаў кантракт з «Віцебскам»[4]. Але на гэты раз ужо не здолеў прадэманстраваць бамбардзірскіх паказчыкаў двухгадовай даўніны, за палову сезона забіў 4 галы. У жніўні 2014 года пакінуў віцебскі клуб[5] і перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў асноўным нападнікам.

У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Гомеля»[6]. У сезоне 2016 быў асноўным нападнікам гамяльчан і дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе, а сам быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне[7]. У сезоне 2017 страціў месца ў аснове і згуляў толькі ў сямі матчах Вышэйшай лігі, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Гомелем» па пагадненні бакоў быў разарваны, і Дзмітрый стаў іграком «Белшыны»[8]. У сезоне 2018 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[9]. У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2019 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[10]. У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У 2021 годзе заставаўся іграком гомельскай каманды ў Вышэйшай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове, адзначыўся 8 галамі за сезон.

У студзені 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[11].

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі

  1. Dmitri Gomza // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дмитрий Гомза подписал контракт с жодинским «Торпедо-БелАЗ» Архівавана 25 снежня 2015.
  3. Футбол. Дмитрий Гомза и Игорь Хомляк покинули “Городею”
  4. Дмитрий Гомза подписал контракт с “Витебском”
  5. Плясунов и Гомза покинули «Витебск»
  6. Дмитрий Гомза подписал контракт с “Гомелем”
  7. Футбол. Дмитрий Гомза: хочется поблагодарить тренерский штаб “Гомеля” за то, что доверяли на протяжении всего сезона
  8. “Гомель” расстался с Гомзой
  9. Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды “Смолевичей”
  10. Гомза подписал контракт с “Гомелем”
  11. Гомза стал игроком “Белшины”
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск