wd wp Пошук:

Джон Эверэт Міле

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міле.

Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́с[5] ; англ.: John Everett Millais, 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.

Біяграфія

Фотаздымак Міле, каля 1854 г.

Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў[6]. У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям’я перабралася ў Лондан[7]. Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую fкадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі[7]. Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з’явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара берэт у палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама»[6]. У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.

Помнік Д. Э. Міле ў Лондане

Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме(руск.) бел.», 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахрысцілі як «абуральнай». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі[7]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.

Хрыстос у бацькоўскім доме

Улетку 1853 Раскін і яго жонка Эфі(руск.) бел. запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з Раскінам[8], пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям’і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «Сэр Ізюмбрас(руск.) бел.» (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[9]. Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тысяч фунтаў у год[9]. Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам[6] (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябе[10]) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты[9].

У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя[10].

Найбольш вядомая карціна — «Афелія» , 18511852), дзе намалявана каханая Расеці Элізабет Сідал(руск.) бел..

Карціны

Асноўны артыкул: Спіс карцін Дж. Э. Міле

Зноскі

  1. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb122101159
  3. https://www.britannica.com/biography/Sir-John-Everett-Millais-1st-Baronet
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. Прозвішча вымаўляецца на манер французскай мовы: Merriam-Webster OnLine. У рускіх крыніцах нярэдка сустракаецца «Мілес».
  6. 1 2 3 4 Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  7. 1 2 3 Tate Britain| Past Exhibitions | Millais Архівавана 9 лістапада 2011.
  8. Путеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002
  9. 1 2 3 Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.
  10. 1 2 Екатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Карціны Джона Эверэта Міле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Прэрафаэліты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саўтгемптане
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад рака гартані
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Каралеўскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай