wd wp Пошук:

Эндру Лойд Уэбер

Эндру Лойд Уэбер, барон Лойд-Уэбер (англ.: Andrew Lloyd Webber, Baron Lloyd-Webber; нар. 22 сакавіка 1948, Кенсінгтан, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі кампазітар, старэйшы сын арганіста Уільяма Лойда Уэбера і брат віяланчэліста Джуліяна Лойда Уэбера.

Эндру Лойд Уэбер

Лойд Уэбер пачаў складаць ва ўзросце шасці гадоў, свой першы твор апублікаваў у дзевяць гадоў. Лорд Лойд Уэбер дамогся вялікіх поспехаў на ніве музычнага тэатра. Некаторыя яго мюзіклы ідуць больш за дзесяць гадоў як у Вест-Эндзе, так і на Брадвеі. Ён стварыў 18 мюзіклаў, дзве тэмы да кінафільмаў і адзін рэквіем. У 1992 годзе кампазітару быў падараваны тытул рыцара, а затым і тытул сэра. Ён ўладальнік мноства прэстыжных узнагарод. Некалькі з яго песень, у прыватнасці «The Music of the Night» з мюзікла «Прывід оперы», «I Don’t Know How to Love Him» з рок-оперы «Ісус Хрыстос - суперзорка", “Don’t Cry for Me, Argentina» з «Эвіты» і «Memory»з «Котак», сталі хітамі.

Зноскі

  1. Andrew Lloyd Webber // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrew Lloyd Webber // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 [Webber Lloyd-Webber; Lord Lloyd-Webber of Sydmonton, Andrew Lloyd] — ISBN 978-1-56159-263-0
  4. Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Кампазітары — аўтары рэквіемаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскага каледжа музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Лоўрэнса Аліўе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане