wd wp Пошук:

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1994

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1994 (англ.: UK Championship 1994, таксама вядомы як Royal Liver Assurance UK Championship 1994 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 27 лістапада 1994 года ў Guild Hall у Прэстане, Англія. Турнір стаў 18-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £328,100, з якіх £70,000 атрымаў пераможца.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Лістапад 1994 года
Катэгорыя·Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры
Катэгорыя·Снукерны сезон 1994/1995