Каўдылі́зм (ад каўдылья ісп.: caudillo — «правадыр», афіцыйны тытул іспанскага дыктатара Франка) — рэжым асабістай улады дыктатараў у Іспаніі (да 1975 года) і шэрагу краін Лацінскай Амерыкі, які ўсталяваўся ў выніку ваеннага перавароту і абапіраецца непасрэдна на ваенную сілу.
Для каўдылізму характэрны ліквідацыя правоў і свабод, усталяванне прававога тэрору і рэпрэсій, прамыя расправы з палітычнымі праціўнікамі[1].
У лацінаамерыканскіх краінах, у прыватнасці, у былых іспанскіх калоніях, ваенныя перавароты, у выніку якіх да ўлады прыходзілі ваенныя дыктатары, вылічаюцца літаральна сотнямі.[2]
Рэжымы каўдылья, як правіла, няўстойлівыя. Каўдылья хутка растрачваў свой палітычны аўтарытэт, сацыяльная апора яго ўлады няўмольна звужалася, а сам ён станавіўся ахвярай новай змовы[3].