wd wp Пошук:

Гібралтарская скала

Гібралтарская скала
**Гібралтарская скала** (анг.: Rock of Gibraltar) — маналітная [вапняковая](/Вапняк "Вапняк") скала вышынёй 426 метраў, размешчаная ў паўднёвай частцы [Пірынейскага паўвострава](/Пірэнейскі_паўвостраў "Пірэнейскі паўвостраў"), у [Гібралтарскім праліве](/Гібралтарскі_праліў "Гібралтарскі праліў"). Скала знаходзіцца на тэрыторыі [Гібралтару](/Гібралтар "Гібралтар"), заморскай тэрыторыі [Вялікабрытаніі](/Вялікабрытанія "Вялікабрытанія"). Вядомая як адзін з [Геркулесавых слупоў](/Геркулесавы_слупы "Геркулесавы слупы"), пра што сведчыць помнік у паўднёвай частцы скалы. Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Скалы
Катэгорыя·Мысы Еўропы
Катэгорыя·Геаграфія Гібралтара