wd wp Пошук:

Шартр

Шартр (фр.: Chartres) — горад у Францыі, на рацэ Эр, прэфектура (сталіца) дэпартамента Эр і Луар. Размешчаны за 96 км ад Парыжа ў цэнтральнай Францыі.

Насельніцтва 40,4 тыс. жыхароў (1999), з прыгарадамі — 87 800 жыхароў. Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць; вытворчасць мастацкага шкла, гатовага адзення. Вышэйшая музычная школа. Музей вытанчаных мастацтваў.

Гісторыя

Назва горада паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваявання ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагоддзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартрскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамен. Тытул герцага Шартрскага належыў розным сваякам французскіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі БурбонаўГенрых IV.

Славутасці

Шартрскі сабор

На пагорку, над старой часткай горада, уздымаецца знакаміты гатычны сабор Нотр-дам, які быў выбудаваны ў рэкордныя тэрміны з 1194 па 1220 гады і валодае багатым скульптурным убраннем. Сабор Шартрскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а яго вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Цэнтр — Даліна Луары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Месцы паломніцтва
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Эр і Луар
Катэгорыя·Шартр