wd wp Пошук:

Умар ібн аль-Хатаб

Умар ібн аль-Хатаб з дома Адзіеў (араб. عمر ابن الخطاب‎‎; `Umar ibn al-Khattāb) (нарадзіўся каля 581583 — памёр 3 лістапада 644) — 2-гі мусульманскі прававерны халіф. Быў будаўнічым арабскай імперыі. За час яго праўлення арабы заваявалі Палесціну, Сірыю, Міжрэчча, Заходні Іран, Егіпет. Усталяваў законы, якія забяспечылі адносна малалікім заваёўнікам асаблівы статус, заклаў асноўныя прынцыпы мусульманскага права, увёў ісламскі каляндар (637 год). Спачатку (да 6-га года ад Хіджры) быў заўзятым ворагам Ісламу. Потым, блізка 615 (ці 616 года), паверыў у прарока пасля чытання Карану, што яму дала яго сястра, і стаў яго руплівым і дзейным памочнікам, магчыма нават кіраўніком. Некаторыя еўрапейскія гісторыкі сцвярджаюць, што сапраўдным заснавальнікам Ісламу варта лічыць менавіта Умара, а не Мухамада. Калі Мухамад памёр і ісламу пагражала згуба, Умар дамогся, каб халіфам быў абраны не медзінец Асман і не слабахарактарны зяць прарока Алі ібн Абу Таліб, а разумны Абу-Бекр. Апошні, паміраючы, узяў з таварышаў клятву, што яго пераемнікам будзе Умар, хоць гэта было парушэннем правоў Алі. Умар ібн аль-Хатаб быў забіты, у сваёй сталіцы Медзіне, персам Абу-Лулу Фірузам (хрысціянскім рабом), за незадавальненне скаргі на куфскага намесніка (644 год). Імя забойцы лічыцца святым у шыітаў.

Зноскі

  1. Umar I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Али-заде А. Абдуллах ибн Омар // Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8
Тэмы гэтай старонкі (10):
Нарадзіліся ў Мекке
Пахаваныя ў Саудаўскай Аравіі
Памерлі 3 лістапада
Праведныя халіфы
Памерлі ў 644 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Медзіне
Нарадзіліся ў 585 годзе
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Асобы