wd wp Пошук:

Брытанскі музей

Брытанскі музей (англ.: British Museum)  — галоўны гісторыка-археалагічны музей Брытанскай імперыі (цяпер — Вялікабрытаніі) і адзін з найбуйнейшых музеяў свету, другі па наведвальнасці пасля Луўра[11].

Гісторыя

Брытанскі музей быў створаны ў 1753 годзе на аснове трох калекцый — калекцыі вядомага брытанскага ўрача і натураліста Ганса Слоана[12], калекцыі графа Роберта Харлі, а таксама бібліятэкі антыквара Роберта Котана, якая стала асновай Брытанскай бібліятэкі. Стварэнне музея было зацверджана актам Брытанскага парламента.

Першапачаткова музей размясціўся ў Мантэгю-хаўс(англ.) бел. — арыстакратычным асабняку, размешчаным у лонданскім раёне Блумсберы(руск.) бел.. Ён адкрыўся для наведвальнікаў ў 1759 годзе. Калекцыя пашыралася за кошт набыцця антычных ваз Уільяма Гамільтана(руск.) бел. (1772), т. зв. мармурам Таўнлі(англ.) бел. (1804, 1814), калекцыі мінералаў Грэвіля(англ.) бел. (1810). У 1814—1815 гады парламент выкупіў у лорда Эльджына(руск.) бел. неацэнныя шэдэўры з афінскага Парфенона. Многія з музейных набыткаў (як, напрыклад, Разецкі камень) трапілі ў Англію пры цёмных абставінах. Грэцыя і Егіпет, з якіх былі вывезеныя старажытныя помнікі, да сённяшняга часу патрабуюць іх вяртання назад.

У XIX стагоддзі Брытанскі музей перажываў асабліва бурны перыяд росту. Зборы экспанатаў былі падзелены на аддзелы, у тым ліку нумізматычны, дзе сабраны манеты і медалі розных краін і эпох, у тым ліку старажытнагрэчаскія, старажытнарымскія і персідскія, а таксама на калекцыю караля Георга IV. Заалагічны, батанічны, геалагічны і мінералагічны аддзелы былі пры каралеве Вікторыі выдзелены ў адмысловы Музей прыродазнаўства(руск.) бел. і пераведзены ў 1845 ў Паўднёвы Кенсінгтон. На месцы Мантэгю-хаўса быў ў 1823-47 гг. пабудаваны сучасны будынак музея ў стылі класіцызму (архітэктар Роберт Смёрк).

У першай палове XX стагоддзя Брытанскі музей пашырыў свае зборы блізкаўсходняга мастацтва за кошт правядзення брытанскімі археолагамі шматлікіх раскопак у Месапатаміі. Раздзел старажытнаўсходняга мастацтва найбольш каштоўнай часткай свайго збору абавязаны А. Стэйну(руск.) бел. і П. Дэвіду(англ.) бел.. З 1926 года брытанскія музей выдае штоквартальны часопіс «British Museum Quarterly». У канцы XX стагоддзя была праведзена перапланіроўка ўнутранай прасторы па праекце Нормана Фостэра.

Бібліятэка

Асноўныя артыкулы: Чытальная зала Брытанскага музея і Брытанская бібліятэка Першапачаткова адным з галоўных скарбаў музея была яго бібліятэка, найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі. Чытальная зала Брытанскага музея змяшчалася з 1850-х гадоў у асобным будынку-ратондзе. У XX стагоддзі ў бібліятэку паступілі найстаражытныя друкаваныя кнігі і будысцкія рукапісы з Дуньхуана, Сінайскі кодэкс з Ленінграда і выключная па паўнаце калекцыя гебраістычных тэкстаў. У 1972 г. Брытанскі парламент прыняў рашэнне аддзяліць бібліятэку ад музея, размясціўшы яе ў асобным будынку.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Barbier F. Histoire des bibliothèques ; d’Alexandrie aux bibliothèques virtuellesArmand Colin, 2013. — P. 215. — ISBN 978-2-200-27440-5
  2. https://web.archive.org/web/20201226103655/https://www.theguardian.com/culture/2014/jan/14/british-museum-record-visitor-numbers
  3. Visits made in 2015 to visitor attractions in membership with ALVA
  4. Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
  5. Visits made in 2014 to visitor attractions in membership with ALVA
  6. Visitor Figures 2016 // The Art Newspaper — 2017. — Iss. 289. — ISSN 0960-6556
  7. Art’s most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
  8. Art’s most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  9. About us : Fast facts about the MuseumБрытанскі музей.
  10. Hartwig Fischer Appointed as Director of the British MuseumБрытанскі музей, 2015.
  11. Рейтинг посещаемости музеев и выставок // The Art Newspaper Russia № 4 (23). — 2014. — май.
  12. Британский музей // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брытанскі музей
Катэгорыя·Археалагічныя музеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·З’явіліся ў 1759 годзе
Катэгорыя·1759 год у Еўропе
Катэгорыя·Музеі Лондана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Калекцыі старажытнаегіпецкага мастацтва
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Лондане
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта