Сінайскі кодэкс (Codex Sinaiticus),
ℵ
{\displaystyle \aleph }
або 01 (Gregory-Aland) — адзін з найстарэйшых і самых галоўных рукапісаў Новага Запавету і Старога Запавету, напісаны на старажытнагрэчаскай мове (дыялект Койне), датуецца пачаткам 4 ст.. Большая частка кодэкса захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Additional Manuscripts 43725) ў Лондане[1].
Сінайскі кодэкс мае тэкст егіпецкага паходжання.
Сінайскі кодэкс быў выяўлены нямецкім навукоўцам Кастусём Цішэндорфам у 1844 годзе на Сінаі ў Манастыры св. Кацярыны[2][3].
У 1930-х урад СССР прадаў сваю частку кодэкса бібліятэцы Брытанскага музея[4]. У 1975-м падчас рамонту манахі кляштара св. Кацярыны знайшлі 12 раней невядомых лістоў кодэкса і яшчэ некалькі яго фрагментаў[5][6].
Каштоўнасць кодэкса складаецца ў тым, што ён утрымоўвае поўны тэкст Новага Запавету. У Сінайскага кодэкса ёсць толькі адзін канкурэнт па старажытнасці — Ватыканскі кодэкс (але Ватыканскі кодэкс захаваўся горш).