wd wp Пошук:

Роберт Смёрк

Брытанскі музей

Роберт Смёрк (англ.: Robert Smirke, 1 кастрычніка 1781 — 18 красавіка 1867, г. Чэлтнем, Англія) — англійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Роберт Смёрк нарадзіўся ў сям’і мастака-партрэтыста Роберта Смёрка. Вывучаў з 1796 года архітэктуру пад кіраўніцтвам класіцыста Джона Соўна, некалькі гадоў наведваў Каралеўскую Акадэмію мастацтваў.

Р. Смёрк будаваў грамадскія будынкі і цэрквы ў стылі позняга класіцызму, пераважна ў Лондане. Яго працамі з’яўляюцца, сярод іншага, будынак і фасад Брытанскага музея (1823-31), Каралеўскі фізічны каледж (цяпер Дом Канады) на Трафальгарскай плошчы (1824-27), будынкі Оксфардскага і Кембрыджскага клубаў на Пэл-Мэл. Р. Смёрк спраектаваў таксама будынкі Каралеўскай Оперы ў Лондане (1808-09, знішчана пажарам у 1867), будынак Каралеўскай пошты (1825-29).

Будынкі, спраектаваныя Смёркам, за межамі брытанскай сталіцы можна бачыць у Глостэры, Херэфордзе, Брысталі і інш. У 1832 годзе архітэктар быў пасвечаны ў рыцары. У 1853 узнагароджаны Залатым медалем Каралеўскага таварыства архітэктараў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1781 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў