wd wp Пошук:

Альфрэд Ізідор Ромер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ромер.

Медаль-аўтапартрэт Альфрэда Ромера (1880), Нацыянальны музей Літвы.

Альфрэд Ізідор Ромер (16 красавіка 1832, Вільня — 24 студзеня 1897, Каралінава) — беларускі і польскі жывапісец, скульптар, мастацтвазнавец, этнограф. Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў са старажытнага рыцарска-шляхецкага роду Ромераў, які вядзе свой пачатак з XV стагоддзя, з Саксоніі і перасяліўся ў Вялікае Княства Літоўскае праз Курляндыю. Сын Эдварда Яна Ромера, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і ягонай першай жонкі Ганны з Белазораў; унук прэзідэнта 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда ў 18031813 гадах — Міхала Ромера[1].

Браў урокі малявання ў Канута Русецкага. Удасканальваў сваё майстэрства ў педагогаў «сярэдняй рукі» Л. Бана і А. Аляшчынскага ў Парыжы. Пад канец 1850-х гадоў вярнуўся з-за мяжы ў жыў у спадчынным маёнтку Крэўна (Нова-Аляксандраўскі павет), актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Каласы», які друкаваўся ў Вільні, дасылаў туды свае гравюры і малюнкі на тэму жыцця і побыту мясцовых беларусаў і літоўцаў[1].

Хрыстос і сірата
Божая Маці з дзіцём[2] ці Мадонна Пінская, 1894

Браў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў, пасля паражэння быў арыштаваны і пасаджаны ў Дынабургскую крэпасць. Неўзабаве прадаў маёнтак Крэўна і выехаў у Германію, дзе працягнуў навучанне ў мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. Са сваім педагогам Артурам Георгам фон Рамбергам, які разам з Людвігам фон Хагнам аказалі на яго значны ўплыў, і Альбертам Келерам наведаў Італію. У Італіі галоўным чынам быў заняты заказнымі партрэтамі арыстакратаў і садова-паркавымі пейзажамі, таксама капіраваў Веранезэ. Выстаўляў свае гравюры, партрэты і скульптуры ў розных еўрапескіх гарадах: Мюнхене, Кракаве, Парыжы. У сярэдзіне 1870-х вяртаецца на Віленшчыну[1]. З 1874 жыў і працаваў у маёнтку Каралінава[3], які належаў яго жонцы графіні Вандзе Сулістроўскай[1]. Гэты этап лічыцца найбольш плённым у яго творчасці: у Каралінаве Ромер падрыхтаваў манаграфію аб вытворчасці слуцкіх паясоў, робіць этнаграфічныя замалёўкі («Сялянская хата», «Сялянская дзяўчына», «Ля карчмы», «Сялянскі двор», «Мешчанін з Віленскай губерні», «Сялянкі з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні», «Стары храм у Кабыльніках Свянцянскага павета», «Вішнева. Двор. Від з фасада», «Царква ў Камаях»). Альфрэд набывае старажытныя рукапісы і дакументы, якія потым перадаў у музеі Кракава. Туды ж пераехаў у 1884-м, стаў членам «Камісіі гісторыі мастацтва Акадэміі навук» і зрабіў памятны даклад «Да гісторыі Віленскай школы прыгожых мастацтваў», а таксама надрукаваў працу «Польскія паясы. Іхнія фабрыкі і знакі».

Памёр 24 студзеня 1897 года ў Каралінаве, пахаваны ў радавой капліцы касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках.

Творчасць

Пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты. Яго творам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода і натуральнасць кампазіцыі. Акрамя жывапісных твораў вядомы бронзавыя медальёны з партрэтнымі выявамі, гравюры з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў, карыкатуры працы Альфрэда Ромера. Гістарычную і мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага побыту і малюнкі народных касцюмаў беларусаў. Таксама распісваў у праваслаўныя і каталіцкіх храмы.[4]

Памяць

Імя А. Ромера носяць вуліцы ў вёсках Камаі і Каралінава, а таксама Пастаўская дзіцячая мастацкая школа. Планавалася ў 2009 годзе, да 600-годдзя раённага цэнтра, недалёка ад школы ўсталяваць помнік мастаку.[5]

15 жніўня 2001 годзе ў Каралінаве быў усталяваны помнік жонцы Альфрэда Ромера, мясцовай асветніцы Вандзе Ромер (1850—1944; скульптар Алесь Цыркуноў[6])[7].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Спружына экспрэсіі Альфрэда Ромера Фарбавае поле «Мадонны Пінскай» — часопіс «Культура»
  2. склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  3. У Пастаўскім раёне будзе адноўлены маёнтак мастака Альфрэда Ромера = В Поставском районе будет восстановлено имение художника Альфреда Ромера
  4. 175 гадоў з дня нараджэння Альфрэда Ромера
  5. Хто захавае маёнтак Альфрэда Ромера?
  6. Алесь Цыркуноў
  7. Запаліць агмень, каб памятаць…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Каралінаве
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1897 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тракаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Ромеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак