wd wp Пошук:

TikTok

«ЦікТок» або «ТыкТок» (англ.: TikTok) — сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэа. Належыць пекінскай кампаніі «ByteDance». Пачаў працаваць летам 2018 года. Неўзабаве TikTok стаў галоўнай відэаплатформай кароткіх ролікаў у Кітаі[4] і робіцца ўсё папулярнейшым у іншых краінах, стаў найчасцей загружанай праграмай і павялічвае колькасць сваіх карыстальнікаў[5][6].

У Кітаі вядомая як «Доўінь» (па-кітайску: 抖音). «TikTok» і «Доўінь» па сутнасці аднолькавыя праграмы, але працуюць на розных серверах паводле дзейнага кітайскага заканадаўства і цэнзурных абмежаванняў. Прадстаўніцтвы «TikTok» знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане, Парыжы, Берліне, Дубаі, Мумбаі, Джакарце, Сеуле і Токіа.

У Кітаі, дзе праграма найбольш папулярная, 60 % яе карыстальнікаў маюць узрост 25-44 гады, а за межамі Кітая 43 % карыстальнікаў старэйшыя за 24 гады[7].

Гісторыя

TikTok запушчаны фірмай ByteDance ў верасні 2016 года ў Кітаі.

ByteDance выдаткавала 1 мільярд долараў, каб купіць musical.ly — шанхайскую стартапаўскую кампанію з сядзібай у Санта-Моніцы, Каліфорнія. 2 жніўня 2018 года TikTok аб’яднаўся з musical.ly.

У чэрвені 2018 года TikTok дасягнуў 500 мільёнаў штомесячных карыстальнікаў па ўсім свеце. Ён стаў найбольш загружаным дадаткам у свеце на App Store.

У ЗША ўсталёўкі TikTok адбывалася часцей за ўсталёўкі Facebook, Instagram, Snapchat і YouTube у значэнні дзённай загрузкі 29 верасня 2018 года. Амаль праз месяц TikTok працягнуў пашырэнне на рынку, выйшаўшы з 30 % да 42 % рынкавай загрузкі сярод групы медыйных дадаткаў сацыяльных сетак.

Асаблівасці дадатка

Мабільны дадатак «TikTok» дазваляе карыстальнікам ствараць кароткія відэа пра сябе, якія часта змяшчаюць музыку ў фонавым рэжыме, могуць быць паскораны, запаволены або адрэдагаваны з дапамогай фільтра. Для стварэння музычнага кліпа з дадаткам карыстальнікі могуць выбраць фонавую музыку з шырокага спектру музычных жанраў, рэдагаваць з дапамогай фільтра і запісаць 15-секунднае відэа з рэгуляваннем хуткасці перад загрузкай, каб падзяліцца з іншымі на «TikTok» або іншых сацыяльных платформах. Яны таксама могуць здымаць кароткія відэа з сінхранізацыяй відэашэрагу адносна папулярнай песні.

Адзін з рэжымаў «рэакцыя» дазваляе карыстальнікам здымаць іх рэакцыю на іншае відэа, ствараючы віртуальны экран, які накладаецца на відэа самой рэакцыі. Іншы рэжым, «дуэт», дазваляе карыстальнікам склейваць два відэа па гарызанталі, гэтая асаблівасць была ўласцівая яшчэ musical.ly.

Дадатак дазваляе карыстальнікам рабіць свой акаўнт «прыватным».

Забарона ў ЗША

У канцы ліпеня 2020 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра забарону кітайскай праграмы сацсеткі TikTok на тэрыторыі краіны. Дональд Трамп паабяцаў падпісаць дакументы 1 жніўня[8]. Прэзідэнт таксама не падтрымаў ідэю набыцця TikTok амерыканскай кампаніяй. Паводле звестак газеты The New York Times, купляй кітайскай праграмы цікавілася кампанія Microsoft. Вашынгтон лічыць, што з яго дапамогай кітайскія ўлады збіраюць інфармацыю пра амерыканскіх грамадзян. Аўдыторыя TikTok у ЗША складае 80 мільёнаў чалавек на месяц.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе грамадзянам краіны любыя здзелкі з уладальнікам папулярнай сацсеткі TikTok — кітайскай кампаніяй ByteDance[9]. Калі на працягу 45 дзён TikTok не будзе прададзены любой амерыканскай кампаніі, працу сацсеткі ў краіне заблакуюць. Цяпер у ЗША ў сэрвісе TikTok каля 100 млн карыстальнікаў. Указ уступіць у сілу 15 верасня 2020 года. Калі наступіць гэты дэдлайн, ByteDance ужо не зможа прадаць амерыканскае падраздзяленне сацсеткі і спыніць працу ў краіне.

Зноскі

  1. https://support.tiktok.com/en/my-account-settings/change-language-default
  2. https://www.alexa.com/siteinfo/tiktok.com Праверана 3 снежня 2019.
  3. https://www.alexa.com/siteinfo/tiktok.com Праверана 8 снежня 2019.
  4. How Douyin became China’s top short-video App in 500 days — WalktheChat (нявызн.), WalktheChat (25 лютага 2018).
  5. Tik Tok, a Global Music Video Platform and Social Network, Launches in Indonesia (нявызн.) .
  6. Zheping Huang, Zheping Huang The world’s most popular iPhone app isn’t Facebook or WhatsApp(англ.) . Quartz. Праверана 12 студзеня 2019.
  7. Is Time Against TikTok? - GlobalWebIndex(англ.) . GlobalWebIndex Blog (27 жніўня 2019). Праверана 8 кастрычніка 2019.
  8. Трамп паабяцаў забараніць кітайскую праграму TikTok у ЗША, Радыё Свабода, 1-08-2020
  9. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Android
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для iOS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыяльныя сеткі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта