wd wp Пошук:

S-кварк

s-кварк, ці дзіўны кварк (англ.: strange) — кварк другога пакалення, мае электрычны зарад — (1/3)e і дзіўнасць −1. Ён — самы лёгкі сярод кваркаў пасля u-кварка і d-кварка: яго маса ляжыць у дыяпазоне 95 ± 25 МэВ. Першая дзіўная часціца (элементарная часціца, якая змяшчае дзіўны кварк) — каон — была адкрыта яшчэ ў 1947 годзе, але сам s-кварк не быў вядомы, пакуль Гел-Ман і Цвейг не распрацавалі кваркавую мадэль у 1964 годзе.

Адроны, якія змяшчаюць s-кварк

Некаторыя адроны ўтрымліваюць s-кварк, у тым ліку:

У складзе ўсіх адронаў (у тым ліку і тых, якія не ўтрымліваюць валентных s-кваркаў) ёсць прымесь віртуальных (марскіх) пар, якія складаюцца з дзіўнага кварка і антыкварка.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Стандартная мадэль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з англійскай
Катэгорыя·Фізіка элементарных часціц
Катэгорыя·Кваркі