wd wp Пошук:

Гіперон

Гіперо́ны (ад гіпер… + (нукл)оны) — нестабільныя барыёны з масамі, большымі за масу нейтрона. Характарызуюцца спецыяльным квантавым лікам — дзіўнасцю.

Час існавання гіперонаў каля 10−10 с.

Гіпероны (Λ0-гіперон) былі адкрыты ў касмічных прамянях (1947).

Вядома некалькі тыпаў нейтральных і зараджаных гіперонаў: лямбда (Λ0), сігма (Σ+, Σ0, Σ−), ксі (Ξ−, Ξ0) і амега (Ω−), дзе верхнія знакі «+», «−» і «0» пры сімвалах гіперонаў абазначаюць знак электрычнага зараду, роўнага элементарнаму электрычнаму зараду. Для кожнага гіперона існуе адпаведная антычасціца.

Гіпероны нараджаюцца ў моцных узаемадзеяннях, распадаюцца ў выніку слабых узаемадзеянняў на нуклоны і лёгкія часціцы: пі-мезоны, электроны і нейтрына.

Уласцівасці гіперонаў можна растлумачыць у межах кваркавай мадэлі, паводле якой гіпероны, як і іншыя барыёны, складаюцца з трох кваркаў, прычым у склад гіперонаў абавязкова уваходзіць s-кварк — носьбіт дзіўнасці. Пры ўзаемадзеянні часціц высокіх энергій з атамнымі ядрамі могуць узнікаць гіпер’ядры.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Барыёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара