wd wp Пошук:

D-кварк

d-кварк, ці ніжні кварк (англ.: down) — кварк першага пакалення фундаментальных ферміёнаў, мае зарад -(1/3)e. Разам з u-кваркамі d-кваркі ўтвараюць нуклоны (пратоны і нейтроны), якія з’яўляюцца асноўнымі складнікамі атамнага ядра. Пратон складаецца з двух u-кваркаў і аднаго d-кварка, а нейтрон — з аднаго u-кварка і двух d-кваркаў.

Квантавыя лікі

Спін d-кварка роўны 1/2, цотнасць дадатная. Праекцыі ізаспіна і слабага ізаспіна роўныя −1/2 (знак процілеглы u-кварку). Барыённы лік роўна +1/3; а лептонны лік, дзіўнасць, зачараванне, праўдзівасць і прыгажосць роўныя 0. Як і іншыя кваркі, d-кварк нясе адзін з трох каляровых зарадаў (якія ўмоўна называюцца чырвоным, сінім і зялёным).

Маса

Маса d-кварка, па апошніх дадзеных, складае 4,79 ± 0,07 МэВ[1], ён другі па лёгкасці сярод кваркаў пасля u-кварка.

Гісторыя

Існаванне d-кваркаў упершыню было прапанавана ў 1964 годзе, калі Гел-Ман і Цвейг распрацавалі кваркавую мадэль. Першыя эксперыментальныя доказы былі атрыманы ў эксперыментах па глыбока няпругкім рассейванні у SLAC у 1967 годзе.

Адроны, якія ўтрымліваюць d-кварк

Зноскі

  1. 1 2 Легчайшие кварки взвешены с невероятной точностью(нявызн.) (недаступная спасылка). Membrana (7 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 1 сакавіка 2012.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Стандартная мадэль
Катэгорыя·Фізіка элементарных часціц
Катэгорыя·Кваркі