wd wp Пошук:

Rhododendron viscosum

Цвіценне
Парасткі з бутонамі

Rhododéndron viscósum — лістападны куст, від роду Pentanthera секцыі Pentanthera падсекцыі Pentanthera[3] роду рададэндран (Rhododendron) сямейства верасовыя (Ericaceae).

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай садовай расліны і ў селекцыйных праграмах пры стварэнні сартоў зімаўстойлівых лістападных рададэндранаў.

Распаўсюджанне і экалогія

Усходняя частка Паўночнай Амерыкі (Мэн, Паўднёвая Караліна, Пенсільванія, Фларыда, Тэхас, Масачусетс). Расце на балотах, на прыбярэжных раўнінах і забалочаных участках у гарах[4].

Батанічнае апісанне

Лістападны куст вышынёй 1,5-3 м. Крона густая, шырокая. Гадавы прырост 7-8 см.

Галіны нераўнамерна-мутоўкавыя. Маладыя парасткі, асабліва блізу верхавіны, густа пакрытыя дробнымі шчацінкамі. Зімовыя пупышкі яйкападобныя, карычневыя, з 8-12 яйкападобнымі апушанымі лускавінкамі.

Лісце яйкападобныя, яйкападобна-эліптычныя або даўгавата-ланцэтападобныя, даўжынёй 2-6 см, шырынёй 0,7-2,0 см, вострыя або тупаватыя, да аснавання клінавата-звужаныя, па краі расніцавыя, зверху цёмна-зялёныя, звычайна голыя, знізу светла-зялёныя, па сярэдняй жылцы пакрытыя дробнымі шчацінкамі. Хвосцікі даўжынёй 1-3 мм, грубаваласістыя.

Кветкі групамі па чатыры, распускаюцца пасля поўнага развіцця лісця. Вяночак белы або ружовы, каля 3 см у дыяметры, варонкападобны, звонку дробназалозісты, з цыліндрычнай, слаба пашыранай дагары трубкай даўжынёй 1,5-2,5 см, прыкладна ў паўтары разы больш доўгай, чым даўгавата-яйкападобныя, завостраныя долі адгіну. Кветаножкі даўжынёй 0,5-1,0 см, апушаныяі залозава-шчаціністыя. Чашачка вельмі маленькая, долі залозава-расніцавыя. Тычынак пяць, яны нашмат даўжэй вяночка, ніткі іх апушаныя на 2⁄3 даўжыні. Завязь шчаціністая і нярэдка залозавая. Слупок даўжэй тычынак, ад аснавання да сярэдзіны пакрыты дробнымі шчаціністымі валасінкамі, блізу лычыкі часам пурпурныя. Водар прыемны, моцны.

Цвіце ў чэрвені — жніўні.

Плады — каробачкі, спеюць у кастрычніку[4][5].

У культуры

Від у культуры з 1734. Шырока выкарыстоўваецца ў селекцыі[4].

Вытрымлівае паніжэнні тэмпературы да −29 °С[3]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Description of Rhododendron viscosum(англ.) . American Rhododendron Society. Праверана 4 лістапада 2013.
  4. 1 2 3 Кондратович Р. Рододендроны. — Рига: Зинатне, 1981.
  5. Александрова М. Аристократы сада: красивоцветущие кустарники. — М.: Фитон+, 1999. — 192 с. — ISBN 5-93457-001-3.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Рададэндран
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты