wd wp Пошук:

Вэб-форум

Скрыншот экрана форумнага рухавіка phpBB

Вэб-фо́рум — клас вэб-праграм для арганізацыі зносінаў наведнікаў вэб-сайта у сеціве.

Канцэпцыя

Форум змяшчае набор раздзелаў для абмеркавання. Праца форума складаецца ў стварэнні карыстальнікамі тэм у раздзелах з далейшым абмеркаваннем гэтых тэм. Асобна ўзятая тэма, па сутнасці, уяўляе сабой тэматычную гасцёўню.

Распаўсюджанае дзяленне вэб-форума: Раздзелы > тэмы > паведамленні.

Адхіленне ад пачатковай тэмы абмеркавання часта забароненае правіламі форума. За захаваннем правіл сочаць мадэратары і адміністратары — удзельнікі, якія маюць магчымасць рэдагаваць, перамяшчаць і выдаляць чужыя паведамленні ў вызначаным раздзеле або тэме, а таксама кантраляваць да іх доступ асобных удзельнікаў.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вэб-форумы
Катэгорыя·Сеткавы жаргон