wd wp Пошук:

Phyteuma globulariifolium

Phyteuma globulariifolium — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Кольнік (Phyteuma) сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).

Батанічнае апісанне

Невялікая шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам, звычайна не праўзыходнае 12 см у вышыню. Парасткі прамыя, голыя. Лісце голае або слаба апушанае па краі, размешчана ў невялікай прыкаранёвай разетцы, некалькі лістоў таксама маецца на сцябле. Прыкаранёвае лісце да 2,5 см даўжынёй, большай частка. ланцэтападобнай формы, з суцэльным або ледзь зубчатым краем.

Кветкі сабраны па 2-7 у шарападобнае суквецце на канцы парастка, з прыкветкамі. Чашачка светла-зялёная, голая, складаецца з трохкутных доляў. Вяночак з выгнутымі пялёсткамі, афарбаваны ў сіне-фіялетавы колер, радзей белы. Лычык трохдольны.

Арэал

У натуральных умовах расце ў гарах на вышыні да 2900 м над узроўнем мора. Распаўсюджаны ў Альпах і Пірэнэях, звычайны на Пірынейскім паўвостраве.

Таксанамія

  яшчэ 10 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 20 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Кольнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Званочкавыя     від Phyteuma globulariifolium
           
  яшчэ 58 парадкаў квекавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ больш 90 родаў  
     

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Званочкавыя
Катэгорыя·Флора Еўропы