wd wp Пошук:

Phalera bucephala

Phalera bucephala

Phalera bucephala — начны матылёк з сямейства Чубаткі.

Апісанне

Размах крылаў каля 50-60 мм, даўжыня пярэдняга крыла 27-28 мм. Самка звычайна трохі буйней самца. Пярэднія крылы серабрыста-шэрага колеру з вялікай круглявай жоўтай плямай, з двайной цёмнай палоскай па краі. Заднія крылы бела-жоўтыя з карычневымі жылкамі. Грудзі і першы сегмент брушка густа пакрытыя валасінкамі. Брушка серабрыста-карычнева-жоўтае, па баках пакрыта цёмнымі плямамі. Вусікі у самца коратка-пёрыстыя, у самкі — дробна-шчацінкападобныя. У стане спакою са складзенымі крыламі, матылёк падобны на адламаны сучок.

Арэал

Еўропа, на поўначы да палярнага круга. Сібір, Далёкі Усход.

Месцапражыванні

Пойменныя лясы, змешаныя лясы, уздоўж вадаёмаў, рэк, ручаёў, паркі, сухія верашчатнікі.

Час лёту

Май, пачатак чэрвеня — ліпень, жнівень. Ноччу ахвотна ляціць на святло.

Размнажэнне

Яйка

Самка адкладае яйкі купкамі па 10— 125 штук, на ніжні бок лісця кармавых раслін. Праз 10-15 дзён з’яўляюцца вусені, якія жывуць групамі.

Вусень

Вусень даўжынёй 35-40 мм, бурага колеру, з 10 перарывістымі жоўтымі падоўжнымі палосамі і жоўтымі папярочнымі кольцамі на кожным сегменце. Цела пакрыта кароткімі тонкімі шэрымі валасінкамі.

Вусені з’яўляюцца поліфагамі, харчуюцца пераважна лісцем дуба, таполі, бярозы, бука, вярбы, вольхі і ляшчыны, нярэдка харчуюцца лісцем пладовых дрэў і кустоў. Жывуць групамі. Пачынаючы з чацвёртага ўзросту вусені распаўзаюцца і аб’ядаюць лісце і цалкам, пакідаючы толькі цэнтральную жылку. Стадыя вусеня з ліпеня да жніўня. У жніўні вусені пакідаюць кармавую расліну, закопваюцца ў глебу, дзе акукляюцца.

Кукалка

Кукалка цёмна-бурая. Зімуюць кукалкі без кокана, у глебе на глыбіні 3-4 см. Пры неспрыяльных умовах кукалка ўпадае ў стан дыяпаузы, і яе развіццё затрымліваецца на 1-2 гады.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Чубаткі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе