wd wp Пошук:

POSIX

POSIX (англ.: Portable Operating System Interface for Unix — Пераносны інтэрфейс аперацыйных сістэм Unix) — набор стандартаў, якія апісваюць інтэрфейсы паміж аперацыйнай сістэмай і прыкладной праграмай. Стандарт створаны для забеспячэння сумяшчальнасці розных UNIX-падобных аперацыйных сістэм і пераноснасці прыкладных праграм на ўзроўні зыходнага коду, але можа быць выкарыстаны і для не-Unix сістэм. Серыя стандартаў POSIX была распрацавана камітэтам 1003 IEEE. Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) сумесна з Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй (IEC) прынялі гэты стандарт (POSIX) пад назвай ISO/IEC 9945.

Назва «POSIX» была прапанавана Рычардам Столманам[1]. Уводзіны ў POSIX.1 сцвярджае: «Чакаецца вымаўленне „позікс“ як „пазітыў“, а не „посікс“. Вымаўленне апублікавана ў мэтах абнародавання стандартнага спосабу спасылкі на стандартны інтэрфейс аперацыйнай сістэмы». «POSIX» з’яўляецца зарэгістраваным таварным знакам IEEE[1].

Задачы

Змест

Стандарт складаецца з чатырох асноўных раздзелаў:

Версіі

POSIX-сумяшчальныя АС

У залежнасці ад ступені сумяшчальнасці са стандартамі, АС могуць быць цалкам альбо часткова сумяшчальныя з POSIX. Сертыфікаваныя прадукты можна знайсці на сайце IEEE.[2] Бясплатны доступ да версіі стандарту IEEE Std 1003.1-2004 знаходзіцца на сайце The Open Group.[3]

Цалкам POSIX-сумяшчальныя

Цалкам адпавядаюць адной з версій стандарту POSIX:

Пераважна POSIX-сумяшчальныя

Афіцыйна не сертыфікаваныя як POSIX-сумяшчальныя, але пераважна адпаведныя:

POSIX для Windows

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 POSIX® 1003.1 Frequently Asked Questions (FAQ Version 1.12)(англ.)  (недаступная спасылка) (2 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 5 сакавіка 2008.
  2. POSIX (нявызн.) (недаступная спасылка). Standards. IEEE. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2010. Праверана 14 ліпеня 2009.
  3. The Open Group (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 ліпеня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·POSIX
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы