wd wp Пошук:

Symbian OS

Symbian OS (МФА: [ˈsɪmbɪən ˌəʊ ˌɛs]) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўваецца кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі: Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo.

24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх ёй акцый Symbian Ltd., пасля чаго стане магчымым падаванне зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation[2]. Гэты крок павінен спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм. На дадзены момант Symbian Foundation налічвае 40 кампаній.

Статыстыка

Суадносіны смартфонаў з рознымі аперацыйнымі сістэмамі. Люты 2010[3][4][5][6][7][8].

Платформа 4 кв. 2011 г. 4 кв. 2010 г. 3 кв. 2010 г. 4 кв. 2009 г. 3 кв. 2009 г. 4 кв. 2008 г. 4 кв. 2007 г. 3 кв. 2006 г. 3 кв. 2005 г.
Symbian 11,7 % 32,3 % 36,6 % 47,2 % 44,6 % 52,4 % 62,3 % 72,8 % 59,7 %
RIM (BlackBerry OS) 8,8 % 14,6 % 14,8 % 20,8 % 20,7 % 16,5 % 10,9 % 2,8 % 1,5 %
Apple (iOS) 23,8 % 15,8 % 16,7 % 15,1 % 17,1 % 9,6 % 5,2 % - -
Microsoft (Windows Mobile, Windows Phone) 1,9 % 3,4 % 2,8 % 8,8 % 7,9 % 13,9 % 11,9 % 5,6 % 2,2 %
Google (Android) 50,9 % 30,5 % 25,5 % 4,7 % 3,5 % 0,5 % - - -
Іншыя (PalmOS, Maemo, Openmoko, LiMo) 0,8 % 1,5 % 3,6 % 3,4 % 6,2 % 7,2 % 9,6 % 18,8 36,6 %

Гл. таксама

Зноскі

  1. Nokia робіць Symbian зачыненым праектам // opennet.ru 6.04.2011
  2. Symbian Foundation announcement(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2008. Праверана 23 кастрычніка 2008.
  3. Worldwide smartphone market by OS vendor(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2013. Праверана 8 лютага.
  4. Symbian. Fast facts(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2006. Праверана 23 кастрычніка.
  5. Smartphone market(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 23 кастрычніка.
  6. Smartphone market 2(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
  7. Gartner Says Worldwide Mobile Phone Sales Grew 35 Percent in Third Quarter 2010; Smartphone Sales Increased 96 Percent(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
  8. Gartner Says Worldwide Smartphone Sales Soared in Fourth Quarter of 2011 With 47 Percent Growth Архівавана 28 студзеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аперацыйныя сістэмы для мабільных прылад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Nokia
Катэгорыя·Psion
Катэгорыя·З’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта