wd wp Пошук:

Рычард Мэцью Столман

Рычард Мэцью Столман (англ.: Richard Matthew Stallman, таксама англ.: rms[5]; 16 сакавіка 1953 у Нью-Ёрку, ЗША) — актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер, і распрацоўшчык праграм.

У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекту. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння.

Столман — першасны распрацоўшчык канцэпцыі «копіле́фт»(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай Грамадскай Ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, ск. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU (GNU Compiler Collection), і GNU Debugger.

Пачынаючы з сярэдзіны 1990х, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне, і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Richard Stallman // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Richard Stallman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. Спасылка на Столмана ў сеціўным жаргоне, утвораная ад першых літар поўнага імя, ужываных у якасці ідэнтыфікара эл.пошты і пад.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Праграмісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Распрацоўшчыкі свабоднага праграмнага забеспячэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка