wd wp Пошук:

Oncorhynchus tshawytscha

Oncorhynchus tshawytscha — найбуйнейшы від ціхаакіянскіх ласосяў. Шырока распаўсюджаны назвы чавы́ча (ад руск.: чавыча, паходзіць з мовы іцельменаў[1]) і чыну́к (англ.: chinook у ЗША і Канадзе[2]).

Апісанне

Спіна, спінны і хваставы плаўнікі пакрыты дробнымі колападобнымі чорнымі плямамі. Ад іншых ласосяў адрозніваецца вялікім лікам (больш 15) шчэлепных пялёсткаў. Характэрны чорныя дзёсны на ніжняй сківіцы, дробныя цёмныя плямы пакрываюць не толькі спіну і хваставое сцябло, але і абедзве лопасці хваставога плаўніка[3]. У самца падчас нерасту колер цямнее, з’яўляюцца чырвоныя пляміны.

Вага дарослай рыбіны — ад 4,5 кг да 61,23 кг.[4]

Арэал

Пашырана ў паўночнай частцы Ціхага акіяна паміж заходнім узбярэжжам ЗША і паўночнымі Японскімі астравамі, Курыламі, Камчаткай, прэсных вадаёмах Брытанскай Калумбіі, штата Вашынгтон, басейнах рэк Амур і Анадыр[5].

Гаспадарчае значэнне

Папулярны аб’ект прамысловага і спартыўнага рыбалоўства. У ЗША вырошчваецца ў аквакультуры[6]. У ежу выкарыстоўваюцца багатыя пратэінам мяса і ікра.

Зноскі

  1. Нестерова Анна Семеновна, О РУССКИХ ЗАИМСТВОВАНИЯХ В ЯКУТСКОЙ РЫБОЛОВНОЙ ЛЕКСИКЕ Архівавана 17 ліпеня 2014.
  2. What is a Chinook Salmon?
  3. Чавыча - ProstoZoo
  4. Chinook (King) Salmon Identification & Information
  5. Рыба чавыча: где обитает и чем полезна
  6. Chinook Salmon | National Wildlife Federation

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ласасёвыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL