wd wp Пошук:

Шчэлепы

Шчэлепы лічынкі<br\>трытона звычайнага
Шчэлепы тунца

Шчэ́лепы, або жабры — органы дыхання водных жывёл. Уяўляюць сабой вырасты цела, праз сценкі якіх у кроў або поласцевую вадкасць з вады ўсмоктваецца кісларод, а ў ваду выдзяляецца вуглякіслы газ.

Характэрныя для рыб, лічынак амфібій, малюскаў, ракападобных, кольчатых чарвей, лічынак насякомых і інш.

У беспазваночных жывёл — перыстыя, грабеньчатыя, ніткападобныя вырасты на розных частках цела. У рыб — шчэлепныя пялёсткі на перагародках паміж шчэлепнымі шчылінамі (акулы) або на шчэлепных дужках (касцістыя рыбы).

Земнаводныя ў стадыі лічынкі маюць вонкавыя галінастыя шчэлепы (знікаюць пасля ўтварэння лёгкіх). У пратэеў і сірэн шчэлепы захоўваюцца да сканчэння жыцця. Некаторыя земнаводныя маюць шчэлепы і лёгкія адначасова[1].

Зноскі

  1. Жабры // Научно-образовательный портал «Вся Биология» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дыхальная сістэма
Катэгорыя·Жабры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле