wd wp Пошук:

Амур

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амур, значэнні.

Аму́р — рака ва Усходняй Азіі, у Расійскай Федэрацыі (большая частка) і КНР. Па Амуры праходзіць частка граніцы Расіі і Кітая. Утвараецца ад зліцця рэк Шылка і Аргунь. Упадае ў Амурскі ліман Ахоцкага мора.

Даўжыня 4440 км[1]. Плошча вадазбору 1855 тыс. км² (10-е месца ў свеце[2]).

Басейн

У верхнім цячэнні (да вусця Зеі) цячэ ў вузкай даліне. Справа да ракі падыходзяць адгор’і Вялікага Хінгана. У сярэднім цячэнні (ад вусця Зеі да Хабараўска) даліна шырокая, толькі ў месцы перасячэння хрыбта Малы Хінган ператвараецца ў цясніну. У нізоўях рака выходзіць на Ніжнеамурскую нізіну, мае шырокую даліну, рэчышча разгаліноўваецца на рукавы.

Асноўныя прытокі: Зея, Бурэя, Амгунь (злева), Сунгары, Усуры, Анюй (справа). Сярод прытокаў: Шылка, Япан, Урка, Алма, Ульмін, Тунгуска, Гуран, Хінган і інш.

У басейне Амура больш за 60 тыс. азёраў агульнай плошчай каля 9,7 тыс. км². Сярод іх азёры Чля, Арэль, Сіндзінскае, Эварон і інш.

Жыўленне, водны і лядовы рэжым

Жыўленне пераважна (2/3 сцёку) ад летне-восеньскіх мусонных дажджоў. Разводдзе э ліпеня да верасня, утвараецца дажджавымі паводкамі. У суткі па Амуры прадодзідь 41 тыс. т наносаў. Замярзае ў лістападзе, крыгаход у красавіку—маі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 900 м³/с (максімальны 40 000 м³/с). На ніжняе цячэнне ўплываюць прылівы і адлівы.

Гаспадарчае выкарыстанне

Вядзецца рыбалоўства. Асноўныя прамысловыя рыбы: кета, гарбуша, таўсталобік, калуга, амурскі сом і інш. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы. Суднаходны на ўсім працягу. На Амуры стаяць гарады Благавешчанск, Хабараўск, Айхой і інш. У сярэднім цячэнні Хінганскі, ніжэй — Камсамольскі запаведнік.

Літаратура

Зноскі

  1. З Аргунню
  2. Попов И. В. Амур (река в Азии) Архівавана 2 верасня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі азіяцкай часткі Расіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Басейн Амура
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Ахоцкае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі