wd wp Пошук:

Game Boy Advance

Game Boy Advance — 32-разрадная партатыўная гульнявая сістэма кампаніі Nintendo. Ёсць спадкаемцай Game Boy Color.

Гісторыя

У 2000 годзе Nintendo выпусціла новую 32-бітную партатыўную гульнявую кансоль Game Boy Advance з шырокім каляровым дысплеем (32 768 адценняў), 32-разрадным працэсарам, якія працуюць на частаце 16,78 МГц і Z80 на 8 МГц. Game Boy Advance быў упершыню паказаны на выставе Spaceworld у Токіа 24 жніўня 2000 года. У Японіі кансоль паступіла ў продаж 21 сакавік 2001 года па цане 9800 ен (каля 100 дол). У ЗША продажы пачаліся значна пазней.

Новая прыстаўка падтрымлівала двухмерныя гульні якія былі выдадзены для больш ранніх платформаў. Хутчэй за ўсё, кампанія Nintendo планавала зрабіць Game Boy Advance выключна аркаднай платформай для 2D жанраў — менавіта таму Game Boy Advance сумяшчальная з картрыджамі для папярэдніх мадэляў (Game Boy і Game Boy Color) і мае поўную сумяшчальнасць з гульнявой прыстаўкай Nintendo GameCube. Тым не менш, існуюць 3D гульні для Game Boy.

Пазней Nintendo выпусціла абноўленую мадэль Game Boy Advance SP — кампактную, ў форм-фактары раскладанкі з падсветкай і акумулятарам для падзарадкі. У 2005 годзе Nintendo выпусціла абноўленую версію Game Boy Advance — Game Boy Micro. Мініяцюрная прыстаўка падтрымлівае гульні ад Game Boy Advance.

Тэхнічныя характарыстыкі

Праграмная эмуляцыя

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гульнявыя прыстаўкі
Катэгорыя·Nintendo
Катэгорыя·Партатыўныя гульнявыя сістэмы