wd wp Пошук:

Nintendo

«Nintendo» (яп.: 任天堂株式会社 Нінтэнда?) — японская кампанія, якая спецыялізуецца на стварэнні відэагульняў і гульнявых сістэм, са штаб-кватэрай у Кіёта. Кампанія была заснавана ў 1889 годзе рамеснікам Фусадзіра Ямауці[en] пад назвай «Nintendo Karuta» і першапачаткова вырабляла ігральныя карты ручной працы «ханафуда[en]». У 1960-х гадах «Nintendo» пачала займацца іншымі відамі бізнесу і набыла юрыдычны статус публічнай кампаніі пад цяперашняй назвай, а ў 1977 годзе выпусціла «Color TV-Game[en]», сваю першую гульнявую прыстаўку. Кампанія атрымала міжнароднае прызнанне пасля выпуску гульні «Donkey Kong[en]» у 1981 годзе, а таксама гульнявой сістэмы «Nintendo Entertainment System» і гульні «Super Mario Bros.» у 1985 годзе.

Зноскі

  1. MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 13 мая 2020.
  2. https://web.archive.org/web/20190528051307/https://www.lifewire.com/fusajiro-yamauchi-founder-of-nintendo-729584
  3. https://web.archive.org/web/20191004205145/https://www.nintendo.co.jp/corporate/history/index.html
  4. 1 2 https://www.nintendo.co.jp/corporate/history/index.html
  5. https://web.archive.org/web/20130212035659/http://www.nintendo.co.jp/corporate/outline/index.html
  6. https://www.nintendo.co.jp/corporate/en/outline/index.html Праверана 24 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Nintendo
Катэгорыя·Асацыяцыя забаўляльнага праграмнага забеспячэння (ESA)
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Франкфурцкай біржы
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
Катэгорыя·Выдаўцы камп’ютарных гульняў
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютарных гульняў Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Такійскай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных