wd wp Пошук:

Мікрафон

Мікрафон Sennheiser

Мікрафон – электраакустычная прылада, якая пераўтварае гук у электрычны сігнал. Мікрафоны выкарыстоўваюцца ў мностве прыладаў, сярод якіх тэлефоны, дыктафоны, слыхавыя апараты, гуказапісвальная і кінаапаратура, партатыўныя радыёстанцыі, мегафоны, студыі радыё, тэлебачання і гуказапісу, сістэмы распазнавання голасу і інтэрнэт-тэлефаніі. Мікрафоны выкарыстоўваюць і для не-акустычных мэт, такіх як ультрагукавая дэфектаскапія і датчык удару.

Большасць сучасных мікрафонаў выкарыстоўвае змену ёмістасці кандэнсатара з палярызаваным дыэлектрыкам (т.зв. электрэтны мікрафон, разнавіднасць кандэнсатарнага мікрафона), таксама распаўсюджаны мікрафоны з выкарыстаннем электрамагнітнай індукцыі (дынамічны мікрафон), п’езаэлектрычнага эфекту, і мадуляцыі святла для атрымання электрычнага сігналу з механічных вібрацый. Гістарычна першым быў вугальны мікрафон, які цяпер не ўжываецца.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Электроніка