wd wp Пошук:

Melia

Melia — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Меліевыя (Meliaceae), тыпавы род сямейства.

Назва

Назва Melia была ўпершыню ўжыта ў адносінах да гэтай расліны Карлам Лінеям у 1737 годзе ў кнізе Genera plantarum. Пазней Ліней паказаў, што гэтай назвай у старажытнагрэчаскай мове называўся ясень або іншае дрэва з рассечаным лісцем.

Батанічнае апісанне

Прадстаўнікі роду — звычайна лістападныя дрэвы або буйныя кусты, пакрытыя простым апушэннем.

Лісце складанае, двойчы ці тройчы непарнаперыстае, спіралепадобнае размешчанае ўздоўж сцябла, лісточкі на кароткіх хвосціках, часцей за ўсё з зубчатым краем.

Кветкі сабраны ў суквецці-мецелкі ў пазухах верхняга лісця. Цэнтральная кветка абодваполая, большая ж частка астатніх — тычынкавыя. Чашачка падзеленая на 5-6 амаль свабодных чашалісцікаў. Вяночак пяці- або шасціпялёсткавы, апушаны, белага ці бэзавага колеру. Тычынкі зрослыя ў цыліндрычную тычынкавую трубку з 10-12 пылавікамі. Песцік з паўшарападобным лычыкам, доўгі. Завязь трох—васьмігнёздавая, у кожнай па 2 семяпупышкі.

Плод — шарападобная або прадаўгаватая касцянка з дравяністай костачкай. Насенне карычневае, даўгаватае.

Лік храмасом 2n = 28.

Арэал

Два віды распаўсюджаныя ў Афрыцы, адзін — родам з Азіі, аднак завезены ў многія рэгіёны свету. У Афрыцы вядомыя ўсе тры віды роду. Тыпавы від, Melia azedarach, завезены туды, а Melia bambolo у натуральных умовах расце ў Заходняй Афрыкі, радзіма Melia volkensii — Усходняя Афрыка.

Сінонімы

Віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вербакветныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL