wd wp Пошук:

MediaWiki

Лагатып МедыяВікі

MediaWiki (МедыяВікі, не блытаць з Вікімедыяй) — праграмны механізм для вэбсайтаў, якія працуюць па тэхналогіі вікі. Выкарыстоўваецца ўсімі раздзеламі Вікіпедыі і некаторымі іншымі праектамі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Вікімедыі (англ.: Wikimedia Foundation Inc.), а таксама мноствам незалежных праектаў. MediaWiki напісана з выкарыстаннем РНР і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL. Ядром базы звестак служыць база MySQL ці PostgreSQL, а таксама SQLite, падтрымка якой зараз актыўна рэалізуецца. Для адлюстравання матэматычных формулаў выкарыстоўваецца камп’ютарная мова TeX.

Апошняя стабільная версія MediaWiki была выдадзена 22 чэрвеня 2011 г. — версія 1.17.0, якая патрабуе РНР не ніжэй за версію 5.2.3[1]. У праектах Вікімедыі выкарыстоўваецца аптымізаваная для працы з Squid-кэшэрамі і балансерамі нагрузкі версія 1.16wmf. Сучасны стан можна ўдакладніць на старонцы Адмысловае:Version, якая выступае ў якасці сэрвіснай старонкі праграмнага пакету.

Праграмнае забеспячэнне MediaWiki мае модульную будову, што без асаблівых цяжкасцей можа мадыфікавацца і паляпшацца з дапамогай пашырэнняў (па-англійску: extensions), якія дадаюць такія новыя функцыі карыстальнікам, як новыя спецыяльныя старонкі, ці новыя магчымасці непасрэдна на сайце.

Асобы, якія жадаюць стварыць сэрвіс з дапамогай MediaWiki, могуць гэта зрабіць з дапамогай спецыяльных праграм. Магчымасцямі MediaWiki карыстаюцца шматлікія сэрвісы, якія не звязаныя з Вікімедыяй. Часта яны карыстаюцца для стварэння дакументацыі да праектаў з адкрытым зыходным кодам. Існуе магчымасць стварэння ўласных лакальных асяроддзяў вікі.

Гісторыя праграмнага забеспячэння Вікіпедыі

Першапачаткова, з 10 студзеня 2001 г., Вікіпедыя карысталася UseModWiki, напісанага Кліфардам Адамсам (Phase I) ўтварала сістэму з CamelCase. Праз год, у студзені 2002 г. было створана ядро, якое выкарыстоўвала РНР (напісанае Магнусам Манскі) (Phase II), з MySQL як базай звестак і Apache як серверам WWW. У гэтай версіі не выкарыстоўвалася CamelCase. Аднак хутка з’явіліся праблемы, якія практычна блакавалі рэдагаванне пароляў. Лі Даніэл Кокер напісаў праграмнае забеспячэнне і механізм, які цяпер вядомы як MediaWiki (Phase III). Ён распачаў працу ў ліпені 2002 г. Удасканаленнем МедыяВікі займаўся Браян Вібер, які кіруе фондам і ў нашы дні.

20 сакавіка 2005 г. была выдадзена версія 1.4 праграмнага забеспячэння, 5 кастрычніка 2005 г. — версія 1.5, 5 мая 2006 г. — версія 1.6.

Зноскі

  1. Змест рэліза 1.17 http://svn.wikimedia.org/viewvc/mediawiki/branches/REL1_17/phase3/RELEASE-NOTES?view=markup

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Гісторыя Вікіпедыі
Вікімедыя