wd wp Пошук:

Фонд Вікімедыя

Не блытайце з MediaWiki — праграмным механізмам для вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі «вікі»

Фонд Вікімедыя, Сан-Францыска

Фонд Вікімедыя (англ.: Wikimedia Foundation Inc.) — некамерцыйная арганізацыя, якая забяспечвае матэрыяльную аснову для шэрага інтэрнэт- супольнасцяў, што ствараюць свабодна распаўсюджваемы кантэнт, найболей вядомае з якіх — вольная энцыклапедыя «Вікіпедыя». Дзейнасць Фонду ажыццяўляецца дзякуючы добраахвотным ахвяраванням. Саму працу па стварэнні «вольнага кантэнту» (тэкстаў і малюнкаў, якія распаўсюджваюцца пад ліцэнзіямі GFDL, CC-BY(-SA), ці ж змешчаных у грамадскім набытку) і « вольнага кода» (праграмнага кода, што распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL) робяць добраахвотнікі з усяго свету.

Пра ўстанову фонду 20 чэрвеня 2003 года абвясціў заснавальнік ужо існавалай тады Вікіпедыі Джымі Вэйлз.

Зместавыя праекты

Натхнёныя поспехам Вікіпедыі, яе ўдзельнікі прапанавалі адкрыць іншыя сайты, якія працавалі б на падобных прынцыпах для стварэння іншых выглядаў адукацыйных і даведкавых выданняў:

Інфраструктура і каардынацыйныя праекты

Рада павераных

Рада павераных (Рада давераных асоб) з’яўляецца вярхоўным органам улады Фонду, у якой цяпер 9 чалавек.

Рада складаецца з абраных і прызначаных членаў. Абраныя змяняюцца ў чэрвені ці ліпені, у залежнасці ад даты выбараў, прызначаныя — у снежні.

Аддзяленні фонду

Дзейнасць Фонду падтрымваецца сеткай з 41 «рэгіянальнага аддзялення» па ўсім свеце (звесткі на ліпень 2017 г.), праца якіх таксама забяспечваецца добраахвотнікамі. Існуюць «рэгіянальныя аддзяленні» ў Аўстраліі, Аўстрыі, Аргенціне, Венгрыі, Германіі, Ганконгу, Ізраілі, Інданезіі, Італіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Тайландзе, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Швейцарыі; падчас стварэння — аддзяленні ў Бразіліі і Вялікабрытаніі. Нягледзячы на выкарыстанне тэрміна «рэгіянальныя аддзяленні», гэта незалежныя арганізацыі, якія яднае з «матчыным» Фондам агульная мэта — спрыянне стварэнню і распаўсюджанню ліцэнзійна вольных адукацыйных матэрыялаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Tax_Deductibility // Wikimedia Foundation websiteWikimedia Foundation.
  2. http://search.sunbiz.org/Inquiry/CorporationSearch/SearchResultDetail?inquirytype=EntityName&directionType=Initial&searchNameOrder=WIKIMEDIAFOUNDATION%20N030000053230&aggregateId=domnp-n03000005323-6dc7ff3a-b7ba-4c97-9b9e-4545cef1ca0a&searchTerm=Wikimedia%20Foundation&listNameOrder=WIKIMEDIAFOUNDATION%20N030000053230Фларыда.
  3. https://www.charitynavigator.org/ein/200049703 Праверана 4 лютага 2022.
  4. Detail by Entity Name: Florida Not For Profit Corporation WIKIMEDIA FOUNDATION, INC.Florida Department of State.
  5. OpenCorporates — 2010. Праверана 22 лютага 2022.
  6. Wikipedia founder Jimmy Wales goes bananas - TelegraphThe Daily Telegraph, 2008.
  7. [Wikipedia-l Announcing Wikimedia Foundation] — 2003.
  8. Wikipedia founder Jimmy Wales goes bananas
  9. 1 2 3 4 annual report
  10. https://web.archive.org/web/20211010025110/https://wikimediafoundation.org/role/staff-contractors/
  11. https://wikimediafoundation.org/ru Праверана 6 красавіка 2022.
  12. https://wikimediafoundation.org Праверана 6 красавіка 2022.
  13. https://wikimediafoundation.org/de Праверана 6 красавіка 2022.
  14. https://wikimediafoundation.org/zh Праверана 6 красавіка 2022.
  15. https://wikimediafoundation.org/fr Праверана 6 красавіка 2022.
  16. https://wikimediafoundation.org/ar Праверана 6 красавіка 2022.
  17. https://wikimediafoundation.org/es Праверана 6 красавіка 2022.
  18. (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікімедыя
Кампаніі паводле алфавіта
Некамерцыйныя арганізацыі
Арганізацыі ЗША
Недзяржаўныя арганізацыі
Кампаніі, заснаваныя ў 2003 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу