wd wp Пошук:

TeX

TeX (чытаецца як Тэх; ад грэч.: τέχνη — «мастацтва», «майстэрства»)[1] — сістэма камп’ютарнай вёрсткі, задуманая і ў значнай ступені распрацаваная Дональдам Кнутам[2], выпушчаная ў 1978. Унутры самой сістэмы вёрсткі яе імя фарматуецца як ΤΕΧ.

Разам з мовай апісання шрыфтоў METAFONT і сямействам гарнітур Computer Modern, TeX распрацоўваўся з дзвюма галоўнымі мэтамі: каб кожны мог ствараць высакаякасныя кнігі, прыкладаючы разумны мінімальны аб’ём намаганняў, а таксама стварэнне сістэмы, вынік працы якой быў бы аднолькавы на ўсіх камп’ютарах, цяперашніх і будучых.[3]

TeX — распаўсюджаны сродак, з дапамогай якога набіраюцца складаныя матэматычныя формулы; TeX лічыцца адной з самых складаных лічбавых тыпаграфскіх сістэм у свеце.[4] TeX шырока выкарыстоўваецца ў навуковым свеце, асабліва ў матэматыцы, камп’ютарных навуках, фізіцы, статыстыцы, эканоміцы, тэхнічных навуках. TeX выкарыстоўваецца і для многіх іншых задач вёрсткі, часцей за ўсё ў выглядзе LaTeX‘а і іншых пакетаў шаблонаў.

TeX — свабоднае праграмнае забеспячэнне.

Зноскі

  1. TeX Frequently Asked Questions — question label «TeXpronounce»
  2. Пэр Бознер (памочнік Кнута) разважае аб аўтарстве (англ.)(нявызн.).
  3. Gaudeul, Alexia (27 March 2006). Do Open Source Developers Respond to Competition?: The (La)TeX Case Study.
  4. Yannis Haralambous. Fonts & Encodings (Translated by P. Scott Horne). Beijing; Sebastopol, Calif: O’Reilly Media, 2007, pp. 235.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1978 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
Катэгорыя·TeX
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта