wd wp Пошук:

Mart Inn

ЗТАА «Mart Inn» (вымаўляецца Ма́рт Ін[1]) — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якія належаць кіпрскім фірмам «Mart Inn Food Ltd.» і «Glera Ltd» (уласнікі — літоўскія прадпрымальнікі Гінтарас і Міндаўгас Марцінкявічусы)[2].

Першая крама «Mart Inn» была адчынена ў Мінску ў 2012 годзе[3]. У пачатку 2015 года дзейнічала 30 крамаў у 15 гарадах Беларусі: Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Ваўкавыску, Гомелі, Жодзіне, Івацэвічах, Калінкавічах, Лідзе, Мазыры, Мінску, Пружанах, Рэчыцы, Салігорску, Смаргоні[4].

Ва ўсіх крамах сеткі ад стварэння шыльды, абвесткі, рэкламныя буклеты, касавыя квіткі і іншая друкаваная прадукцыя, за выключэннем цэннікаў на тавары, друкуецца па-беларуску[5][6][7][8].

Зноскі

  1. Аксана Рудовіч. Сетка прадуктовых крамаў перайшла на беларускую мову(нявызн.). Эканоміка. Наша Ніва (12 кастрычніка 2013). Праверана 8 лютага 2015.
  2. Магазин литовской сети Mart Inn открылся в Бресте(руск.)  (недаступная спасылка). Ежедневник (28 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2013. Праверана 8 лютага 2015.
  3. Акционеры «Maxima» открыли первый магазин в Беларуси под брендом «Mart Inn»(руск.) . Ассистанс Хэлс (21 жніўня 2012). Праверана 8 лютага 2015.
  4. Сетка магазінаў(нявызн.) (недаступная спасылка). Кантакты. Mart Inn. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2015. Праверана 8 лютага 2015.
  5. Павел Юшкевіч. У пошуках мовы(нявызн.). Главное. Заря (21 лютага 2014). Праверана 8 лютага 2015.(недаступная спасылка)
  6. Марына Яўсейчык. ТОП-7 менскіх крамаў з беларускай мовай(нявызн.). Дзе беларусу добра. Радыё «Свабода» (14 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2015.
  7. Беларуская мова робіць адрознымі ад канкурэнтаў(нявызн.). Бобруйский курьер (11 снежня 2013). Праверана 8 лютага 2015.
  8. Па-беларуску: сетка крамаў Mart Inn(нявызн.). Labadzenka.by. Глеб Лабадзенка (10 жніўня 2014). Праверана 8 лютага 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гандлёвыя сеткі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат