wd wp Пошук:

Linkin Park

«Linkin Park» — амерыканскі рок-гурт. Існуючы з 1996 года, гурт прадаў больш за 50 мільёнаў копій альбомаў і двойчы ўзнагароджваўся прэміяй Грэмі. Найбольш «касавым» стаў альбом «Hybrid Theory»: альбом разышоўся дзесяцімільённым тыражом, у выніку чаго здабыў брыльянтавы статус.

Удзельнікі гурту: Майк Шынода, Брэд Дэлсан, Джо Хан, Роб Бурдон, Дэйв Фарэл.

20 ліпеня 2017 года вакаліст і лідар гурту Чэстэр Бенінгтан скончыӯ жыццё суіцыдам.

Гісторыя

Заснаванне

Гурт быў заснаваны ў 1996 годзе Майкам Шынодай, Брэдам Дэлсанам і Робам Бурдонам, і называўся напачатку Xero. Пазней яны змянілі назву на Hybrid Theory. Афіцыйна як гурт Linkin Park яны сталі выступаць у 1999 годзе.

Першапачаткова ў якасці вакаліста быў запрошаны Марк Уэйкфілд, але ж ён неўзабаве пакінуў гурт. Хлопцам быў патрэбен новы вакаліст. І яны вырашылі даслаць свае запісы розным людзям, каб тыя праслухалі іх і прапанавалі што-небудзь сваё. Гэтыя запісы з’явіліся і ў Чэстара Бенінгтана. Ён, праслухаўшы запісы запісаў некалькі вакальных партый і адаслаў хлопцам. Тым спадабалася выкананне Чэстара і ён незабаве далучыўся да хлопцаў.

Пасля таго, як Чэстар пагадзіўся далучыцца да гурта, ён стаў звацца Hybrid Theory. Ідэя аб змешванні стыляў вакалу дала штуршок для складання новага матэрыялу, што дапамагло адрадзіць гурт. Наступілі новыя часы. У хлопцаў паўсталі праблемы з брытанскім электронным гуртам, які меў назву Hybrid і вінаваціў іх у плагіяце, таму Чэстар Бенінгтан прыдумаў новую назву для гурта — Linkoln Park, таму што ён стала хадзіў у студыю менавіта праз гэты парк у Лос-Анджэлесе. Але з-за таго, што такі дамен у інтэрнэце быў заняты і яго выкуп каштаваў вельмі дорага, гурт назваўся Linkin Park.

Hybrid Theory

У 1999 гурт падпісаў кантракт з Warner Bros. Records. На наступны год гурт выдаў дэбютны альбом «Hybrid Theory» — матэрыял, які збіраўся шмат гадоў. Альбом стаў вельмі паспяховым, разыйшоўся тыражом 4 млн 800 тыс. копій за першы год і атрымаў прэмію «Грэмі» як лепшы рок-альбом года. Песні з альбома — «Crawling», «One Step Closer» і «In the End» мелі поспех у гіт-парадах, а кліп «In the End» атрымаў узнагароду як лепшы відэакліп года.

У 2001 гурт правёў тур па ЗША, неаднаразова выступаючы з вядомымі рэперамі, а таксама прыняў удзел у фесце Ozzfest. За той год гурт адыграў 320 канцэртаў, і выдаў DVD Frat Party at the Pankake Festival. Таксама Linkin Park запісаў альбом рэміксаў «Reanimation».

Meteora

У 2003 годзе выйшаў другі альбом Linkn Park пад назвай «Meteora», які ўзначаліў чарт Billboard па продажах альбомаў. Відэакліпы на песні «Somewhere I Belong», «Breaking the Habit» і «Numb» трансляваліся па MTV і займалі першыя месцы ў хіт-парадах. Альбом атрымаў шэраг узнагародаў: прэмію MTV за лепшае відэа («Somewhere I Belong») і Radio Music Awards за лепшую песню («Numb»). На песні «Numb», «Faint», «Lying from You» былі запісаныя рэміксы з удзелам рэпера Jay-Z. Пасля выпуску гэтага альбому гурт стаў адным з самых папулярных у свеце.

Minutes to Midnight

У 2006 годзе Linkin Park бярэцца за запіс новага альбома. Прадусаваць альбом гурт абірае прадзюсара Рыка Рубіна.

15 мая 2007 г. выходзіць альбом «Minutes to Midnight». Альбом заняў першыя месцы чартаў у 32 краінах, стаў тройчы плацінавым і паспяхова лідзіраваў увесь 2007 год у Billboard.

7 верасня 2008 г. гурт становіцца лаўрэатам MTV Video Music Awards у намінацыі «Лепшы кліп у стылі рок».

2009-2014

У 2009 выходзіць сінгл «New Divide», адмыслова запісаны для фільма «Трансформеры: Помста паўшых».

У 2010 годзе быў выпушчаны чацвёрты студыйны альбом «A Thousand suns».

У 2012 годзе Linkin Park выпускаюць альбом «Living Things».

У 2014 годзе выходзіць іх шосты студыйны альбом «The Hunting Party».

One More Light і смерць Бэнінгтана

16 лютага 2017 быў выпушчаны першы сінгл з новага альбома One More Light. 19 мая альбом быу афіцыйна прадстаулены. Па гучанню One More Light адрозніваўся от астатніх альбомаў Linkin Park, ён быў выкананы у жанры электра-поп. Крытыкамі і фанатамі альбом быў успрыняты неадназначна.

20 ліпеня 2017 года вакаліст гурту Чэстар Бэнінгтан павесіўся. На момант смерці яму быў 41 год. Чэстар скончыў жыццё у дзень нараджэння свайго блізкага сябра Крыса Корнела, гітарыста і вакаліста Soundgarden. Праз некаторы час пасля смерці Бэнінгтана, на YouTube быў заліт відэакліп на песню Talking to myself, які перашоў адзнаку ў 70 мільёнаў праглядаў па стану на 1 кастрычніка 2017 года. 18 верасня на YouTube быў заліт кліп на песню One More Light, які за першы тыдзень набраў больш за 15 мільёнаў праглядаў.

Склад

Былыя ўдзельнікі:

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Дэма і EP запісы

Альбомы рэміксаў

DVD, канцэртныя CD

Цікавыя факты

Зноскі

  1. http://www.mtv.com/news/1582217/jamie-lynn-spears-gets-her-ged-plus-lil-wayne-jay-z-oscars-rihanna-alicia-keys-dj-khaled-more-in-for-the-record/
  2. http://www.spirit-of-metal.com/album-groupe-Linkin_Park-nom_album-The_Hunting_Party_12_(Double_Vinyl)-l-ru.html
  3. http://www.spirit-of-metal.com/album-groupe-Linkin_Park-nom_album-The_Hunting_Party_12_(Double_Vinyl)-l-en.html
  4. http://musicplus17.in/1280
  5. http://timesofindia.indiatimes.com/topic/Linkin-Park
  6. https://myspace.com/linkinpark/music/album/living-things-18594046
  7. Metal Evolution — 2011.
  8. http://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/948705/linkin-park-logs-10th-alternative-songs-no-1
  9. http://www.mtv.com/artists/linkin-park/
  10. http://www.contactmusic.com/linkin-park/pictures/5ee7f6de/linkin_park_2502493
  11. http://www.baixandofacil.com/cd-linkin-park-road-to-revolution-live-at-milton-keynes-2010/
  12. http://www.thespectrum.com/story/entertainment/2017/05/23/what-happens-when-linkin-park-goes-pop/339365001/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Ню-метал-гурты