wd wp Пошук:

Iris winkleri

Iris winkleri — від кветкавых раслін роду Касач, уваходзіць у падрод Hermodactyloides і секцыю Monolepsis. Гэта цыбульны шматлетнік.

Ён быў знойдзены батанікамі ў 1884 годзе і апублікаваны ў выданні «Працы Санкт-Пецярбургскага батанічнага сада» (руск.: Труды Санкт-Петербургского ботанического сада) паміж 1884 і 1885. Відавая назва дадзена ў гонар Канстанціна Юльевіча Вінклера(руск.) бел. (1848—1900), батаніка з Дэрпцкага ўніверсітэта. Пазней у 1897 годзе, Вінклер быў галоўным батанікам у Санкт-Пецярбургскім батанічным садзе.

Батанічнае апісанне

Вырастае да 10-20 см вышынёй з блакітна-фіялетавымі кветкамі, якія з’яўляюцца ў чэрвені.

Арэал

Першапачаткова быў знойдзены ў рэгіёнах з умераным кліматам у Сярэдняй Азіі і Кыргызстане. Ён таксама сустракаецца і ў іншых былых рэспубліках Савецкага Саюза, (уключаючы Узбекістан) і на Цянь-Шані.

Экалогія

Гэты касач лічыцца вельмі падобнымі на Iris kolpakowskiana (які таксама ўваходзіць у секцыю Monolepsis падроду Hermodactyloides), але ён мае плёнкавую абгортку цыбуліны. Іris kolpakowskiana (іншы член секцыі) мае сеткаватую абгортку. Іншы блізкі від - Іris pskemensis.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Касачовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0