wd wp Пошук:

Danish Film Database

Danish Film Database (DFDb, раней Danmarks Nationalfilmografi) — інтэрнэт анлайн база даных, якая падтрымліваецца Дацкім інстытутам кіно, і ўключае дацкія фільмы з 1896 года, у тым ліку нямыя, кароткаметражныя і дакументальныя фільмы[1][2][3].

Апісанне

Калі база даных выйшла анлайн, як Дацкая база даных фільмаў у лістападзе 2000 года, у ёй былі даныя аб усіх дацкіх фільмах, створаных у перыяд паміж 1968 і 2000 гадамі, і даныя пра каля 10 000 персаналій[4].

Да 2014 года база была пашырана да 22 000 найменняў, 106 000 персаналій і 6 000 кампаній[5].

База даных уключае таксама медыя-галерэю з фотаздымкамі, праграмамі, малюнкамі рэкламных плакатаў фільмаў (постараў), а таксама трэйлерамі фільмаў. База даных таксама змяшчае інфармацыю пра даты прэм’ер замежных фільмаў у дацкіх кінатэатрах з 2000 года.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Peter Schepelern (in Danish). Filmleksikon. Gyldendal A/S. pp. 190–. ISBN 978-87-02-04523-9. https://books.google.com/books?id=32ruU_YjxlwC&pg=PA190.
  2. (in Danish)Bogens verden. Dansk biblioteksforening og Studiekredsforeningen. 2001. p. 34. https://books.google.com/books?id=lDsiAQAAMAAJ.
  3. AVM – AudioVisuelle Medier (нявызн.).
  4. To nye websteder for filminteresserede (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23.12.2014. Праверана 26.11.200.
  5. Filmdatabasen (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Базы даных фільмаў у Інтэрнэце
Катэгорыя·Кінематограф Даніі
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы