wd wp Пошук:

ISAF

Міжнародныя сілы садзейнічання бяспецы (англ.: International Security Assistance Force; ISAF) — узначалены НАТА міжнародны вайсковай кантынгент, які дзейнічаў на тэрыторыі Афганістана з 2001 па 2014 гады.

Міжнародныя сілы па падтрыманні бяспекі былі створаны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй № 1386 Савета Бяспекі ААН ад 20 снежня 2001 года. Іх прысутнасць у краіне пасля звяржэння рэжыму талoiбаў было неабходна для:

«аказання дапамогі афганскаму Часоваму органу ў забеспячэнні бяспекі ў Кабуле і прылеглых да яго раёнах, з тым каб афганскі Часовы орган, а таксама персанал Арганізацыі Аб’яднаных Нацый маглі дзейнічаць ва ўмовах бяспекі[1]

Са жнiўня 2003 гады камандаванне ISAF ажыццяўляецца блокам НАТА. У канцы 2014 года на змену сілам міжнароднай ўзброенай кааліцыі прыйшла небаевая аперацыя альянсу «Рашучая падтрымка». Увесь цяжар вайны лёг на плечы афганскай арміі.

Камандуючыя

СцягIмяПачатак паўнамоцтваўКанец паўнамоцтваў
1.генерал-лейтэнант Джон Макол10.01.200220.06.2002
2.генерал-лейтэнант Хільмі Акін Зорлу20.06.200210.02.2003
3.генерал-лейтэнант Норберт ван Хойст10.02.200311.08.2003
4.генерал-лейтэнант Гоц Глімерот11.08.20039.02.2004
5.генерал-лейтэнант Рык Хілье9.02.20049.08.2004
6.генерал-лейтэнант Жан-Луі Пі9.08.200413.02.2005\}\}
7.генерал-лейтэнант Этэм Эрдагы13.02.20055.08.2005
8.генерал арміі Маура дэль Векьа5.08.20054.05.2006
9.генерал арміі Дэвід Рычардс4.05.20064.02.2007
10.генерал армii Дэн МакНіл4.02.20073.06.2008
11.генерал арміі Дэвід МакКірнан3.06.200815.06.2009
12.генерал арміі Стэнлі МакКрыстал15.06.200923.06.2010
13.генерал арміі Дэвід Петрэус4.07.201018.07.2011
14.камендант корпуса марской пяхоты Джон Ален18.07.201110.02.2013
15.камендант корпуса марской пяхоты Джозэф Данфорд10.02.201326.07.2014
16.генерал армii Джон Кэмпбэл26.08.20142.03.2016

Структура i колькасць

Першапачаткова зона адказнасці ISAF ахоплівала толькі сталіцу Афганістана Кабул.

У кастрычніку 2003 года Савет Бяспекі ААН прыняў рашэнне аб пашырэнні місіі за межы Кабула. Пашырэнне праходзіла паступова і было завершана ў кастрычніку 2006 года, калі ISAF прынялі на сябе адказнасць за забеспячэнне бяспекі на ўсёй тэрыторыі краіны. Мэтай павелічэння кантынгенту ў Афганістане было стрыманнк актыўнасць баевікоў руху «Талібан», даўшы афганцам час узяць у свае рукі кантроль над краінай.

На 6 чэрвеня 2011 года максімальная колькасць ISAF складала 132 457 вайскоўцаў (у тым ліку 90 тысяч амерыканскіх), у місіі прымалі ўдзел 48 краін[2].

Аднак планы па скарачэнні сваёй ролі ў баявых аперацыях на тэрыторыі Афганістана зарадзіліся адразу ў некалькіх ключавых удзельнікаў «Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы»[3]. У выніку 21 верасня 2012 года дадатковы кантынгент НАТА ў асобе 33 тысяч вайскоўцаў ЗША, прабыў у Афганістан, пакінуў краіну. Такiм чынам, па стане на 1 чэрвеня 2014 года, агульная колькасць ISAF складала 49 902 вайскоўцаў[4].

Да 1 студзеня 2015 года місія «Нязломнай свабода» была завершана, у сувязі з чым кантынгент кааліцыйных войскаў быў значна скарочаны. У прыватнасці, амерыканская групоўка па стане на лета 2015 года складала каля 11 тыс. вайскоўцаў, якія былі задзейнічаныя ў новай небаевой місіі «Рашучая падтрымка», асноўныя задачы якой звязаны з дапамогай афганскім сілам аховы правапарадку ў сферы навучання і інструктавання навабранцаў[5].

ISAF складаліся з 5 рэгіянальных камандаванняў, кожнаму з якіх падпарадкоўваліся некалькі правінцыйных груп рэканструкцыі (англ.: Provincial Reconstruction Team, PRT). У склад кожнай такой групы ўваходзілі як ваенныя падраздзяленні, так і паліцэйскія (саветнiкi афганскай паліцыі) плюс грамадзянскі персанал розных урадавых агенцтваў краін-удзельніц.

PRT Вардак (Турцыя)

Краiны-ўдзельнiкi

Склад удзельнікаў кааліцыі быў неаднолькавым: у лютым 2005 года дзейнічалі кантынгенты 37 краін, у далейшым, іх колькасць павялічылася (у сакавіку 2011 года ў склад ISAF ўваходзілі вайскоўцы 46 краін НАТА[6]; у жніўні 2013 года ў склад ISAF ўваходзілі вайскоўцы 47 краін кааліцыі[7]). У агульнай складанасці за перыяд з пачатку ваеннай аперацыі ў 2001 годзе і да канца 2015 года ў склад ISAF ўваходзілі падраздзялення ўзброеных сіл 50 краін свету, найбольш буйным з’яўляецца кантынгент ЗША.

Спіс краін, якія ўдзельнічалі ў канфлікце ў Афганістана ў рамках ISAF:

Дапамога і садзейнічанне ў ажыццяўленні аперацыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Резолюция 1386 СБ ООН
  2. Troop numbers and contributions Архівавана 5 кастрычніка 2013 года.
  3. Франция сворачивает боевую миссию в Афганистане Архівавана 2 красавіка 2015. // Финам, 20.11.2011
  4. Архивированная копия (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 9 чэрвеня 2014.
  5. НАТО начинает в Афганистане небоевую миссию «Решительная поддержка» // ТАСС, 1 января 2015.
  6. International Security Assistance Force (ISAF): Key Facts and Figures Архівавана 6 красавіка 2011.
  7. International Security Assistance Force (ISAF): Key Facts and Figures Архівавана 20 студзеня 2022. // Официальный сайт НАТО, 1 августа 2013.
  8. Украина предоставила США воздушный коридор с сегодняшнего дня // NEWSRU.COM от 9 октября 2001
  9. Украина рассматривает возможность поставок в Афганистан военной продукции Архівавана 23 верасня 2015. // Defence Express от 10 июня 2005 года
  10. Ukrainian Aircraft Transport Company exercises deployment of Hungarian peacekeepers to Afghanistan / государственный web-портал Украины от 30 августа 2007
  11. Украина взялась помочь НАТО снабжать войска в Афганистане // LENTA.RU от 3 апреля 2009
  12. НАТО крылья не меняет // журнал “Defence Express”, № 1-2, 2013. стр. 6
  13. Япония-США: Не давите на нас! // KP.RU от 11 сентября 2009
  14. Япония // “Зарубежное военное обозрение”, № 2 (755), 2011. стр. 88
  15. Япония – ценный партнёр в Афганистане / официальный сайт НАТО от 28 апреля 2011
  16. Киргизия разрешила НАТО наземный транзит грузов в Афганистан // РИА “Новости” от 23 мая 2012
  17. Киргизия вручила послу США ноту о закрытии базы Манас Архівавана 1 сакавіка 2014. // “РБК” от 14 ноября 2013
  18. Россия разрешила транзит вооружений в Афганистан // “Известия” от 20 ноября 2008
  19. Обама завершил первый визит в РФ: создал небывалую пробку в Москве и улетел на саммит G8 в Италию // NEWSRU.COM от 8 июля 2009
  20. Вступает в силу разрешение Италии на транзит вооружения в Афганистан через РФ Архівавана 5 сакавіка 2016. // “РБК” от 26 марта 2013
  21. U.S.-Russia Cooperation on Afghanistan Архівавана 25 кастрычніка 2015 года.. Fact Sheet. Bureau of European and Eurasian Affairs. June 18, 2012
  22. Казахстан разрешил США транзит гражданских грузов в Афганистан // LENTA.RU от 9 февраля 2009
  23. НАТО и Казахстан подписали соглашение о транзите в Афганистан // “Коммерсант” от 27 января 2010

Лiтаратура

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·НАТА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вайна ў Афганістане (2001—2021)