wd wp Пошук:

Honda

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хонда.

Хонда (англ.: Honda Motor Co., Ltd., яп.: 本田技研工業株式会社) — міжнародная прамысловая кампанія, найперш вядомая як вытворца матацыклаў і аўтамабіляў.

Кампанія заснаваная 24 верасня 1948 г, заснавальнік — Саітыра Хонда.

Прадукцыя — легкавыя аўтамабілі, грузавікі, самалёты, матацыклы, скутэры, электрагенератары, робаты, марскія рухавікі, газонакасілкі. Плануецца вырабляць бія-паліва (этанол), фотаэлектрычныя элементы.

Да 60-х г.г. Honda не займалася аўтамабілебудаваннем, спецыялізуючыся на вытворчасці матацыклаў. Рашэнне кампаніі аб вынахадзе на аўтамабільны рынак было вельмі неўхваляльна сустрэта японскім урадам, бо лічылася, што Honda, канкуруючы на сусветным рынку з Toyota, Nissan і Mitsubishi, у выніку нашкодзіць інтэрасам краіны. Аднак, ціск дзяржавы быў праігнаравана кіраўніцтвам кампаніі.

Пасля энергетычнага крызісу 1973 г. (рэзкі рост коштаў на нафту з-за абмежаванняў на здабычу, уведзеных краінамі Персідскага заліва) эканамічныя аўтамабілі Honda сталі бэстсэлерамі на рынку ЗША, а ў меншай ступені таксама і Еўропы.

Асноўнымі складнікамі поспеху Honda з’явіліся высокая надзейнасць аўтамабіляў (адзін з лідараў у галіне), сучасныя тэхналагічныя рашэнні (так, канструктары Honda упершыню ўжылі папярочную ўсталёўку рухавіка ў маторным адсеку і пярэдні прывад, што зрабіла салон больш прасторным пры кампактных памерах аўтамабіля), арыгінальная маркетынгавая палітыка (Honda -drivers’ cars — аўтамабілі, арыентаваныя на актыўны стыль кіравання, c сучасным дызайнам у стылях «спорт» і «тэхна»).

Галоўны офіс размешчаны ў горадзе Токіа, Японія.

Кіраўніцтва

Статыстыка продажаў

Паказаныя агульнасусветныя продажы ў тыс. штук.

200220032004200520062007
Матацыклы8,0508,67010,80812,284
Аўтамабілі2,8202,9103,1943,3653,630

Планы на 2007 год:

Мадэльны шэраг аўтамабіляў Honda

У канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў Honda сумесна з Rover удзельнічала ў распрацоўцы і выпуску Rover 200, 200/400, 600 і 800/Sterling.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Honda
Катэгорыя·Кампаніі Японіі
Катэгорыя·Вытворцы матацыклаў