wd wp Пошук:

Honda Civic

Honda CivicHonda CivicHonda Civic на ВікісховішчыHonda Civic на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Honda
Выпуск: 1972–ц.ч.

Honda Civic — кампактны аўтамабіль японскай карпарацыі Honda. З 1972 года прадстаўлена 11 пакаленняў.

Першае пакаленне (1972—1979)

Другое пакаленне (1979—1983)

Трэцяе пакаленне (1983—1987)

Чацвёртае пакаленне (1987—1991)

Пятае пакаленне (1991—1995)

Шостае пакаленне (1995—2000)

Сёмае пакаленне (2000—2005)

Восьмае пакаленне (2005—2011)

Civic восьмага пакалення выпускаўся з 2005 па 2011 год. Хэтчбэкі выпускаліся толькі ў Вялікабрытаніі. Седаны — у Японіі, ЗША, Канадзе, Турцыі і інш., пры гэтым версіі для розных рынкаў маглі стылістычна адрознівацца.

Хэтчбэкі абсталёўваліся бензінавымі рухавікамі 1,4 (82 к.с.) і 1,8 (140 к.с.), а таксама дызельнымі 2,2 i-CTDi (140 к.с.). На версіі Type R ставілі 2,0-літровы матор. Для седана была таксама даступная гібрыдная ўстаноўка. Асноўным з’яўляецца бензінавы 1,3-літровы рухавік, у той час як электраматор выкарыстоўваецца ў якасці дапаможнага, рэжыму руху толькі на электрацязе ў такога гібрыда няма.

Каробкі перадач: механічная або адзін з трох варыянтаў аўтаматызаванай трансмісіі: варыятар у гібрыда, робат альбо класічны аўтамат у астатніх версій.

Падвеска: спераду ва ўсіх версій Civic усталяваныя стойкі McPherson. Ззаду ў седанаў і купэ ўжытая двухрычажная падвеска, у хэтчбэкаў — бэлька.

На еўрапейскім рынку

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[1]
Бяспека дарослых пасажыраў 30
Бяспека пасажыраў-дзяцей 38
Бяспека пешаходаў 24
Пратэставаны аўтамабіль — Honda Civic 1.8 SE (5-дзв. хэтчбэк)
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[2]
Бяспека дарослых пасажыраў 32
Бяспека пасажыраў-дзяцей 39
Бяспека пешаходаў 24
Пратэставаны аўтамабіль — Honda Civic (5-дзв. хэтчбэк)
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[3]
Бяспека дарослых пасажыраў 31
Бяспека пасажыраў-дзяцей 38
Бяспека пешаходаў 21
Пратэставаны аўтамабіль — Honda Civic Hybrid (седан)

На рынку ЗША і Канады

Дзявятае пакаленне (2011—2015)

Дзясятае пакаленне (2015—2022)

Адзінаццатае пакаленне (2022)

2022 Honda Civic Hatchback Sport
2022 Honda Civic Touring

11-е пакаленне дае больш хуткае паскарэнне ад базавага чатырохцыліндравага рухавіка або рухавіка з турбанаддувам. Ёсць чатыры камплектацыі: LX, Sport, EX і Touring, прычым камплектацыя Sport з’яўляецца самай папулярнай.[4]

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/honda/civic/15695
  2. https://www.euroncap.com/en/results/honda/civic/15721
  3. https://www.euroncap.com/en/results/honda/civic-hybrid/15722
  4. A Look at the Best Sedans in 2021-2022 (нявызн.). Праверана October 18, 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аўтамабілі Honda
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы