wd wp Пошук:

Honda Element

Honda ElementHonda Element на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Honda
Выпуск: 20022011
Зборка: Іст Ліберці, Агая, ЗША

Honda Element — кампактны красовер, які выпускаўся кампаніяй Honda з 2002 па 2011 год.

Апісанне

Honda Element EX-P (2006)
Honda Element EX (2007–2008)
Honda Element SC (2007–2008)
Honda Element (2009–2011)

Кузаў — апорны, чатырохмесны, пяцідзверны. Бакавыя дзверы расчыняюцца ў розныя бакі, прычым пярэднія створкі даўжэй задніх. Цэнтральная стойка адсутнічае. Багажныя дзверы складаюцца з двух частак — асноўнай, якая падымалася ўверх, і меншай, якая адкідвалася ўніз. Паасобныя сядзенні задняга шэрагу маглі раскладвацца назад або адкідвацца ўздоўж бартоў. Матэрыялы абіўкі падабраны з разлікам на шматразовае мыццё.

Маркетолагі “Хонды” вырашылі звярнуць на сваю мадэль ўвагу сабакагадоўцаў, у выніку чаго красовер атрымаў апцыянальны пакет для хатніх жывёл. Пакет дадатковага абсталявання ўключаў у сябе спецыяльнае ўстойлівае да кіпцюроў пакрыццё задняй канапы, падлогавыя дыванкі з выявай костак, а таксама спецыяльныя аксэсуары (у тым ліку міска для вады). У багажніку паставілі будку, а пад ёй размясціўся трап для сабак[1].

Бяспека

Вынікі тэста NHTSA: Honda Element '2003[2]
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары
Бяспека пры перавароце

Зноскі

  1. Верните мои деньги! Cамые странные автомобильные опции (руск.) . motor.ru (3 снежня 2013). Праверана 8 снежня 2019.
  2. 2003 HONDA ELEMENT 4 DR (англ.) . nhtsa.gov (6 мая 2003). Праверана 8 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аўтамабілі Honda
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2002
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х