wd wp Пошук:

Grodno Jazz

«Grodno Jazz» (бел.: Гродна Джаз) — штогадовы міжнародны фестываль джаза, які праходзіць у беларускім Гродне[1]. Узнік з мэтай стварэння падзеі, якая ўмацоўвала б імідж Гродна як беларускага горада з еўрапейскім стылем жыцця, прыцягвала б да горада ўвагу прафесіяналаў і аматараў высакаякаснай музыкі сусветнага ўзроўню.

Гісторыя

I фестываль

Адбыўся 22 мая 2007 года ў рэстаране «Гродна». Удзельнікамі з’яўляліся «Big band» Б. Мягкова, «Яблочный чай» і госці з Польшчы.

II фестываль

Адбыўся 23 красавіка 2008 года ў рэстаране «Гродна». Удзельнікі: «Камерата» (Мінск), «Big band» Б. Мягкова (Гродна), «Drawing the car» (Польшча), «J.Strobel&A.Stankiewich» (Польшча), «Millennium orchestra» (Мінск).

III фестываль

Адбыўся 26 чэрвеня 2009 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: «Big Band» Б. Мягкова (Гродна), «Trees» (Літва), «Maciek Kadziela Quartet» (Польшча), «Hush» (Мінск), «Stop Time» (Гродна), «Millennium Orchestra» (Мінск), квартэт Ю. Венядзіктава (Гродна), Эстрадна-Сімфанічны Аркестр БДУКМ В. Валатковіча, Эстрадны Аркестр ГУУС Мінгарвыканкама.

IV фестываль

Адбыўся 18 ліпеня 2010 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: «Яблочный чай», «Big Band» Б. Мягкова, Эстрадны аркестр ГУУС Мінгарвыканкама, Эстрадна-духавы аркестр МНС г. Гродна, «ARTFILE», «Seven Heaven Group», «Real Jazzz Band».

V фестываль

Адбыўся з 24 па 25 чэрвеня 2011 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Б. Мягкова з юбілейным канцэртам, а таксама «Real Jazzz Band» (Мінск), Эстрадны духовы аркестр УУД Гродзенскага Аблвыканкама, «Big Band» Д. Ціхана (Ліда), «Каприз» (Гродна), «Stop Time» (Гродна), «Cherry Jazz» (Мінск), квартэт «Greenstream» (Мінск), «Tanin Jazz» (Мінск), «Jazzpospolita» (Варшава).

VI фестываль

Адбыўся 4 снежня 2011 года ў Гродзенскай абласной філармоніі. Удзельнікі: «Kazalpin» (Швейцарыя), «Grzegorz Karnas Trio» (Польшча), «Port Mone» (Мінск), «Stop Time» (Гродна).

VII фестываль

Адбыўся з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікі: Эстрадны духавы аркестр ГУУС Мінгарвыканкама, «Big Band» Д. Ціхана (Ліда), «Каприз» (Гродна), «Fat Jazz Band» (Гродна), «Stop Time» (Гродна), «Saxy Saund» (Мінск), «Chiefs Band» (Минск), а таксама «Lora Shafran» (Польшча).

X фестываль

Адбыўся з 27 па 28 чэрвеня 2015 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. Удзельнікамі былі Трыа Себасцьяна Студніцкага (Германія) і інш.

XI фестываль

З 25 па 26 чэрвеня 2016 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка адбыўся XI міжнародны фестываль джаза[2]. У канцэрце прынялі ўдзел аркестр Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, польскі мультыінструменталіст Юзэф Скшэк[pl], ізраільскаі калектыў «Ganelin Trio Priority» (фартэпіяна Вячаслава Ганэліна, саксафаніст Пятрас Вішняускас, барабаншчык Клаус Кугель)[3]. Госці выконвалі амерыканскую і англійскую музыку 1960-х (прагучалі варыяцыі паводле твораў «The Beatles», Луі Армстранга, Чака Беры).

XII фестываль

Адбыўся 24—25 чэрвеня 2017 года на адкрытай пляцоўцы Новага замка. У праграме выступілі госці з ЗША, Мінску і іншых гарадоў Беларусі, а таксама мясцовыя калектывы.[4]

XIII фестываль

Меў адбыцца з 23 па 24 чэрвеня 2018 года на адкрытай пляцоўцы каля Новага замку. Чакаецца ўдзел музыкантаў з Беларусі і Літвы.[5]

Зноскі

  1. Во время фестиваля «Grodno Jazz» Гродно окунулся в атмосферу американского ретро(нявызн.) (недаступная спасылка). Региональная газета «Вечерний Гродно» (26 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2016. Праверана 21 лютага 2017. (руск.)
  2. Джаз, краски и автомобили: 8 летних фестивалей в Гродно и области(нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускі партал TUT.BY (31 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2017. Праверана 21 лютага 2017. (руск.)
  3. На фестываль Grodno Jazz 2016 прыедуць трыа з Ізраіля і мультыінструменталіст з Польшчы(нявызн.) (недаступная спасылка). Твой Стыль (24 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 21 лютага 2017.
  4. Фестиваль джазовой музыки «Grodno Jazz-2017»(нявызн.). Relax.by. Праверана 1 студзеня 2018.
  5. Музыкальный фестиваль — Grodno Jazz — 2018(руск.) . АФІША.TUT.BY. Праверана 4 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Культура Гродна
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Джаз
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фестывалі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі