wd wp Пошук:

Google Talk

Google Talk (GTalk) — прылада для Windows, а таксама вэб-сэрвіс ад Google для абмена тэкставымі паведамленнямі і галасавой сувязі (VoIP). Першая бэта-версія выйшла 24 жніўня 2005 года.

Для абмену інфармацыі прылада выкарыстоўвае адкрыты XMMP-пратакол, што робіць магчымым абмен інфармацыяй з карыстальнікамі XMMP/Jabber. VoIP у GTalk рэалізаваны праз пратакол Jingle (дакладней, тое, з чаго ўтварылся Jingle). Пра механізм працы сэрвераў Talk публічна нідзе не паведамляецца.

У якасці асобнага прыстасавання Google Talk існуе толькі для Microsoft Windows (2000, XP, Server 2003, Vista і Windows 7). Для iPhone, BlackBerry і прыладаў з Android існуюць адмысловыя кліенты. З выхадам гаджэта Google Talk Архівавана 1 ліпеня 2011. пад платформу Adobe Flash, GTalk стаў даступным для ўсіх.[1] Мноства іншых XMMP-кліентаў таксама сумяшчальныя з Google Talk, таму пытанняў з адсутнасцю падтрымкі на пэўных платформах не ўзнікае.

Крыніцы

Зноскі

  1. Google Talk Gadget: Каковы системные требования? (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Інтэрнэт-тэлефоны
Катэгорыя·Сэрвісы Google
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Праграмы імгненнага абмену паведамленнямі