wd wp Пошук:

Windows 2000

Не блытаць з Microsoft Windows Cairo.

Windows 2000 (таксама завецца Win2k, W2k ці Windows NT 5.0, кодавая назва Cairo) — аперацыйная сістэма сямейства Windows NT кампаніі Microsoft, прызначаная для работы на камп’ютарах з 32-бітнымі працэсарамі. Іншы раз памылкова завецца Windows ME.

Па стану на снежань 2012 года ўсё яшчэ займае 0,06% сусветнага рынку аперацыйных сістэм.

Гісторыя

Сістэма была анансавана ў 1994 годзе. Альфа-тэставанне праводзілася з пачатку 1995 года па верасень 1997 года. Першая публічная бэта-версія сістэмы была выпушчана 27 верасня 1997 года. Першапачаткова сістэма мела назву Windows NT 5.0, бо была наступнай буйной версіяй Windows NT пасля Windows NT 4.0. Аднак 27 кастрычніка 1998 года яна атрымала ўласную назву Windows 2000. Фінальная версія сістэмы была выпушчана для шырокага грамадства 17 лютага 2000 года.

Windows 2000 выпускалася ў чатырох выданнях: Professional (выданне для рабочых станцый і дасведчаных карыстальнікаў), Server, Advanced Server і Datacenter Server (для ўжывання на серверах). Акрамя таго, існуе «абмежаванае выданне» Windows 2000 Advanced Server Limited Edition і Windows 2000 Datacenter Server Limited Edition, прызначанае для работы на 64-разрадных працэсарах Intel Itanium.

У далейшым Windows 2000 была заменена аперацыйнымі сістэмамі Windows XP (на баку кліента) і Windows Server 2003 (на баку сервера). Па стану на 2005 год, Windows 2000 захавала сваю папулярнасць, асабліва ў буйных кампаніях, дзе абнаўленне аперацыйных сістэм на вялікай колькасці камп’ютараў звязана з сур’ёзнымі тэхнічнымі і фінансавымі цяжкасцямі. Згодна даследавання кампаніі Assetmetrix, у пачатку 2005 года дзель Windows 2000 сярод аперацыйных сістэм Windows для рабочых станцый у кампаніях з больш чым 250 камп’ютарамі складае больш 50%. У той жа час у кампаніях з меней чым 250 камп’ютарамі Windows XP была больш папулярная.

Карпарацыя Microsoft 30 чэрвеня 2005 года спыніла асноўную падтрымку аперацыйнай сістэмы Windows 2000, а 13 ліпеня 2010 года — пашыраную.

Інавацыі ў параўнанні з Windows NT 4.0

Некаторымі з найбольш істотных паляпшэнняў у Windows 2000 у параўнанні з Windows NT 4.0 з’яўляюцца:

Уцечка крынічных кодаў

12 лютага 2004 г. стала вядома аб уцечцы часткі крынічных тэкстаў Windows 2000 у пірынгавыя сеткі.[2] Яны распаўсюджваліся ў выглядзе zip-архіва памерам каля 200 МБ; поўны памер зместу архіва быў каля 600 МБ, што дало падставы меркаваць, што крынічныя тэксты былі вынесены на CD-ROM з нейкай установы, якая мела да іх доступ (да іх адносілася сама карпарацыя Microsoft, дзяржаўныя ўстановы, якія заключылі з ёй кантракт Government Security Program, а таксама мноства дробных фірм, якія атрымалі падрады на работу над асобнымі часткамі Windows).

Як стала вядома пазней, гэтыя крынічныя тэксты адпавядалі версіі Windows 2000 SP1. яны былі перададзены ізраільскай кампаніі Mainsoft, якая займалася партаваннемм вэб-браўзера Internet Explorer для UNIX-сістэм. Адрасы электроннай пошты супрацоўнікаў Mainsoft былі заўважаны ў адным з крэш-дампаў, якія знаходзіліся ў архіве з крынічнымі тэкстамі.

Праз некалькі дзён пасля ўцечкі Microsoft выпусціла зварот[3], у якім пацвердзіла адпаведнасць зместу zip-архіва крынічным тэкстам Windows 2000 і абяцала ўжыць юрыдычныя санкцыі да ўсіх, хто будзе выкрыты ў распаўсюджванні гэтага архіва. Нягледзячы на пагрозу, гэтыя крынічныя тэксты хутка разышліся па хакерскім суполкам па ўсім свеце. У прыватнасці, неўзабаве пасля ўцечкі была выяўлена ўразлівасць у кодзе апрацоўкі BMP-файлаў у IE; спецыяліст па камп’ютарнай бяспецы, які выявіў гэтую ўразлівасць, пацвердзіў, што ён знайшоў яе падчас даследаванняў гэтых крынічных тэкстаў.

Пакеты абнаўленняў

Для Windows 2000 было выпушчана чатыры пакеты абнаўленняў і адзін Rollup Update, выпушчаны пасля SP4. Былі выпушчаны: SP1 — 31 ліпеня 2000, SP2 — 16 мая 2001, SP3 — 1 жніўня 2002 і SP4 — 26 чэрвеня 2003. У SP3 Microsoft выдаліла з аперацыйнай сістэмы ўласную рэалізацыю Java Virtual Machine (гл. Java:Канкурэнцыя паміж Sun і Microsoft), а ў панэлі кіравання з’явілася магчымасць выдалення сістэмных кампанентаў.

Microsoft першапачаткова збіралася выпусціць пяць пакетаў абнаўленняў (Service Pack) для Windows 2000, але скасавала распрацоўку пятага пакета на ранняй стадыі распрацоўкі і выпусціла замест яго Update Rollup 1 для чацвёртага пакета абнаўленняў — калекцыю патчаў, якія закрывалі дзіркі ў бяспецы аперацыйнай сістэмы і ўхілялі іншыя значныя праблемы.[4] Update Rollup 1 выйшаў 28 чэрвеня 2005.

Сістэмныя патрабаванні

Мінімальныярэкамендаваныя
Частата Працэсара133 МГц1 ГГц
АЗП32 МБ128 МБ ці больш
Цвёрды дыск2 ГБ4 ГБ
ДыскаводCD-ROMCD-ROM

Зноскі

  1. Microsoft Releases Windows 2000 to Manufacturing(нявызн.)  (недаступная спасылка). Microsoft (15 снежня 1999). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 21 мая 2010.
  2. MS Windows source code escapes onto Internet(нявызн.)  (недаступная спасылка). Theregister.co.uk (13 лютага 2004). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 21 мая 2010.
  3. Statement from Microsoft Regarding Illegal Posting of Windows 2000 Source Code(нявызн.)  (недаступная спасылка). Microsoft (20 лютага 2004). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2011. Праверана 21 мая 2010.
  4. Naraine, Ryan. Microsoft Scraps Plans for Windows 2000 SP5 (нявызн.) (26 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 30 мая 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Аперацыйныя сістэмы
Катэгорыя·Microsoft Windows
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З'явіліся з 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямейства аперацыйных сістэм Windows NT