Ford Motor Company (бел.: Форд Мотар Компані) — амерыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў спісе найбуйнейшых публічных амерыканскіх кампаній Fortune 1000 2007 года і 12 месца ў спісе найбуйнейшых сусветных карпарацый Fortune Global 500 2007 года (спісы складаліся ад памеру выручкі 2006 года). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройт, штат Мічыган).
Генры Форд заснаваў Ford Motor Company у 1903 годзе. Новая кампанія Ford была заснавана дзякуючы інвестыцыям дванаццаці бізнесменаў, у тым ліку братоў Додж, якія ў 1914 годзе заснавалі ўласную марку[3].
Першая мадэль, якую кампанія Ford пачала вырабляць серыйна — Ford Model A. Аўтамабіль вырабляўся на невялікім заводзе Ford Mack Avenue(англ.) бел.. У канцы 1904 года кампанія пераехала на большы завод Ford Piquette Avenue(англ.) бел.[4].
У пачатку 1914 года на фоне высокага ўзроўню беспрацоўя і ўзмацнення працоўных хваляванняў Форд абвясціў, што будзе плаціць працаўнікам-мужчынам мінімальны заробак ў памеры $5 за васьмігадзінны дзень, павялічыўшы ад папярэдняй стаўкі 2,34 долара за дзевяць гадзін. У 1916 годзе гэтая палітыка была прынята і для жанчын[5].
1 мая 1926 года кампанія стала адной з першых у ЗША, што ўвяла пяцідзённы 40-гадзінны тыдзень для рабочых на сваіх аўтамабільных заводах. У жніўні палітыка распаўсюджана таксама на офісных супрацоўнікаў Ford[5].
16 сакавіка 1958 года быў выраблены 50-мільённы аўтамабіль маркі. Юбілейны Ford Thunderbird сышоў з канвеера завода ў Дырбарне[6].
Асноўны артыкул: Ford Union З 1997 па 2000 г. на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford.
Школьныя аўтобусы:
Камерцыйныя аўтобусы
а таксама: