wd wp Пошук:

Ford Mustang

Ford Mustang — культавы аўтамабіль сегмента Pony Car вытворчасці Ford Motor Company.

Першае пакаленне (1964–1973)

Аўтамабіль дэбютаваў на Сусветным кірмашы ў Нью-Ёрку 17 красавіка 1964 года. Недарагі аўтамабіль са спартыўным знешнім выглядам і магутным рухавіком V8 з самага пачатку стаў хітом. Пазней з’явіліся версіі Boss, Mach I і Shelby.

2 сакавіка 1966 года быў прададзены 1 000 000-ы «Мустанг»[1].

Да канца выпуску мадэль значна змянілася і вырасла ў памерах. Шматлікія энтузіясты разглядаюць мадэлі 19691973 гадоў як асобныя ад больш ранніх аўтамабіляў, але ўсе Мустангі з 1964 да 1973 года з’яўляюцца часткай сямейства першага пакалення[2].

Shelby GT350

Shelby GT350

Стварэнне першага Mustang дапрацаванага Кэралам Шэлбі пачалося ў жніўні 1964 года. Асноўнай задачай было павялічыць магутнасць рухавіка. Дзякуючы, сярод іншага, новаму ўпускному калектару і карбюратару магутнасць здолелі давесці да прыкладна 310 к.с. Аўтамабіль таксама атрымаў чатырохступеньчатую механічную каробку перадач. Машыны мелі кузаў белага колеру Wimbledon White з блакітнымі палосамі Guardsman Blue. Унутры было дэмантавана задняе сядзенне.

Гатовая машына была прадстаўлена 27 студзеня 1965 года. Было створана 562 асобніка Shelby GT350 і 37 машын GT350R падрыхтаваных для гонак[3].

Шостае пакаленне (з 2015-га)

Ford Mustang GT (2014–2017)

Улетку 2014 года пачаўся выпуск Мустанга шостага пакалення (завадскі код S550).

У жніўні 2018 года з канвеера завода Flat Rock Assembly Plant(англ.) бел. у Мічыгане сышоў 10-мільённы Mustang. Юбілейным стаў белы кабрыялет Mustang GT, абсталяваны 5,0-літровым рухавіком Coyote V8 (460 к.с.) агрэгатаваным з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач[4].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2017[5]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 27,772%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 15,832%
Бяспека пешаходаў 32,878%
Актыўная бяспека 7,461%
Пратэставаны аўтамабіль — Ford Mustang 5.0 Fastback

Варыяцыі

Мадэльны шэраг уключае[6]:

Зноскі

  1. Ford celebrates 1 millionth Mustang (англ.) . history.com (13 лістапада 2009). Праверана 2 сакавіка 2020.

  2. First Generation: 1964.5-1973 » 6-Generation Ford Mustang Family Photo Shows Pony Car Evolution (англ.) . motor1.com (15 кастрычніка 2018). Праверана 27 студзеня 2020.

  3. Debiut Mustanga Shelby GT350 (польск.) . autocentrum.pl (27 студзеня 2020). Праверана 27 студзеня 2020.

  4. 10 Millionth Ford Mustang Rolls Off The Flat Rock Production Line (англ.) . motor1.com (8 жніўня 2018). Праверана 27 студзеня 2020.
  5. https://www.euroncap.com/en/results/ford/mustang/27540
  6. Ford Has 13 Different Mustang Models: Can You Name Them All? (англ.) . motor1.com (16 чэрвеня 2020). Праверана 2 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аўтамабілі Ford
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта